Джэймс Кларк Рос
Сэр Джэймс Кларк Рос (англ.: James Clark Ross; 15 красавіка 1800, Лондан — 3 красавіка 1862, Эйлсберы) — англійскі ваенны марак, палярны даследчык, член Каралеўскага таварыства.
Джэймс Кларк Рос | |
англ.: James Clark Ross | |
![]() | |
Джон Р. Уідман, партрэт камандзіра Дж. К. Роса | |
---|---|
Імя пры нараджэнні: | англ.: James Clark Ross |
Род дзейнасці: | падарожнік-даследчык, натураліст |
Дата нараджэння: | 15 красавіка 1800 |
Месца нараджэння: | Лондан, Англія |
Дата смерці: | 3 красавіка 1862 (61 год) |
Месца смерці: | Эйлсберы, Англія |
Месца пахавання: | |
Бацька: | George Ross[d][1] |
Маці: | Christian Clark[d][1] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі: | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Джэймс Кларк Рос нарадзіўся ў Лондане 15 красавіка 1800 года.
У флот трапіў яшчэ ў 12 гадоў, апынуўшыся на караблі свайго дзядзькі — эксперта па Арктыцы, капітана Джона Роса.
У 1818-33 гадах удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўночна-Заходняга праходу, у тым ліку ў 3 пад кіраўніцтвам У. Э. Пары і ў 2 (1829-33) — свайго дзядзькі Дж. Роса. У час зімоўкі (1830-31) даследаваў паўвостраў Бутыя і адкрыў на яго заходнім узбярэжжы Паўночны магнітны полюс. У 1840-43 гадах здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антарктыду. Адкрыў частку мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар'ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўднёвага магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09' паўднёвай шыраты. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага паўвострава, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.
Вайсковыя чыныПравіць
Ушанаванне памяціПравіць
Імем Роса, акрамя мора і шэльфавага ледавіка, названыя два вострава ў Антарктыцы (Востраў Роса і Востраў Джэймса Роса), карабель, кратар на Месяцы, места ў Каліфорніі, гара на востраве Кергелен і іншыя.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Lundy D. R. The Peerage — 717826 экз.
- ↑ http://www.lordbyron.org/persRec.php?&selectPerson=JaRoss1862
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.