Джэймс Ле Мезур’е
Джэймс Густаф Эдвард Ле Мезур’е (англ.: James Gustaf Edward Le Mesurier; 25 мая 1971, Сінгапур — 11 лістапада 2019, Стамбул) — брытанскі ваенны і грамадскі дзеяч, галоўны выканаўчы дырэктар некамерцыйнай арганізацыі «Mayday Rescue Foundation», заснавальнік і спонсар арганізацыі «Сірыйская грамадзянская абарона», вядомай як «Белыя каскі». Загінуў пры загадкавых абставінах.
Джэймс Ле Мезур’е | |
---|---|
англ.: James Le Mesurier | |
Дата нараджэння | 25 мая 1971[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 2019[3] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Брытанская армія[d] |
Званне | captain[d] і капітан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
Адукацыя і ваенная службаПравіць
Вырас у Вялікабрытаніі. Пасля заканчэння падрыхтоўчай школы ў Уілтшыры і Кэнфардскай школы паступіў у Ольстэрскі ўніверсітэт у Паўночнай Ірландыі і далучыўся да Белфасцкага афіцэрскага вучэбнага корпуса. У апошні год вучобы перайшоў ва Уэльскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень у галіне міжнароднай палітыкі і стратэгічных даследаванняў[4][5]
9 верасня 1990 года як кадэт узведзены ў званне другога лейтэнанта (асабісты нумар — 536239) і залічаны на службу ў пяхотны полк «Каралеўскія зялёныя курткі» брытанскай арміі[6]. Скончыў Каралеўскую ваенную акадэмію, дзе быў узнагароджаны каралеўскай медалём за поспехі[7].
20 чэрвеня 1993 года атрымаў пастаяннае званне другога лейтэнанта з выпрабавальным тэрмінам[8]. 11 жніўня таго ж года павышаны да лейтэнанта[9]. 11 жніўня 1996 года ўзведзены ў званне капітана[10]. Служыў у місіях Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Паўночнай Ірландыі, Босніі, Косава[11]. 1 чэрвеня 2000 года выйшаў у адстаўку з ваеннай службы ў званні капітана і залічаны ў афіцэрскі рэзерв[12].
Грамадская дзейнасцьПравіць
Пасля адстаўкі з ваеннай службы быў заняты ў галіне забеспячэння бяспекі, у прыватнасці, служыў у Ізраілі, Палесціне, Іраку, Іарданіі. З 2006 года на працягу пяці гадоў працаваў у Аб'’днаных Арабскіх Эміратах у кампаніі «Good Harbor». Таксама прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў цунамі ў Інданэзіі і Шры-Ланцы. Пасля заканчэння кантракту пераехаў у Сірыю, дзе стаў працаваць у кампаніі Analysis, Research, and Knowledge (ARK) у галіне стабілізацыі і развіцця[13][14]
У 2013 годзе ў разгар грамадзянскай вайны ў Сірыі пры фінансавай падтрымцы ЗША, Вялікабрытаніі і Японіі наняў некалькі турэцкіх ратавальнікаў, якія спецыялізуюцца на ліквідацыі наступстваў землятрусаў, для навучання групы парадку 20 грамадзянскіх добраахвотнікаў з Алепа, якія ў далейшым сталі вядомыя як «Сірыйская грамадзянская абарона», або «Белыя каскі». У 2014 годзе заснаваў і ўзначаліў у якасці галоўнага выканаўчага дырэктара некамерцыйную арганізацыю «Mayday Rescue Foundation». За сваю працу атрымліваў гадавую выплату ў памеры 15 тысяч долараў ЗША (каля 14 тысяч фунтаў стэрлінгаў)[15][16].
Паводле некаторых звестак, 8 лістапада 2019 года Ле Мезур’е ў асабістым лісце паведаміў краіны-донары аб спісанні 50 тысяч долраў з бюджэту «Белых касак» на свае асабістыя патрэбы шляхам прад’яўлення недакладных квітанцый. Усклаўшы на сябе «поўную і выключную адказнасць» за тое, што адбылося, ён пакінуў дазвол гэтай сітуацыі за краінамі-донарамі, прапанаваўшы спыніць унясенне ахвяраванняў або замяніць кіраўнікоў арганізацыі. Датычна прыняцця апошняга рашэння адзначыў, што гатовы сысці ў адстаўку, узяўшы на сябе ўсе непрадбачаныя выдаткі[17][18].
Дзейнасць як «Ьелых касак»,, так і самога Ле Мезур’е, неаднаразова крытыкавалася сірыйскімі і раіейскімі чыноўнікамі. Так, за тры дні да загадкавай яго гібелі афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава абвінаваціла яго ў шпіянажы, у прыватнасці ў працы на МІ-6, а таксама ў сувязях з тэрарыстычнымі арганізацыямі, такімі як Аль-Каіда[19][20][21][22].
СмерцьПравіць
11 лістапада 2019 года быў знойдзены мёртвым у Стамбуле, непадалёк ад свайго дома[23]. Яму было 48 гадоў[24]. Цела з траўмай галавы, шматлікімі парэзамі, пераломамі рук і ног было выяўлена вернікамі па шляху на малітву ў мячэць Кылыча Алі-пашы прыкладна ў 4:30 раніцы па мясцовым часе. Служачыя мячэці выклікалі паліцыю і медыкаў, ад якіх жонка Ле Мезур’е і даведалася пра смерць мужа, убачыўшы яго ляжалым на вуліцы. Паводле яе заявы, ён у апошні час адчуваў стрэс, з прычыны чаго прымаў антыдэпрэсанты і снатворнае. Паводле звестак журналісцкіх крыніц, гібель была магчыма выкліканая падзеннем з балкона, з прычыны чаго следствам разглядаецца версія пра самагубства. Аднак Мезур’е жыў з жонкай на трэцім паверсе свайго дома і офіса, у які можна было ўвайсці толькі па адбітках пальцаў, тады як некалькі камер відэаназірання на ўваходзе не зафіксавалі старонніх. У той жа час журналісты са спасылкай на свае крыніцы палічылі абставіны падазронымі; у прыватнасці, журналіст BBC і сябар Марк Урбан адзначыў, што ён ніяк не мог выпасці з балкона[25][26].
Выказваліся меркавання аб дачыненні той ці іншай спецслужбы[27].
Па паведамленнях турэцкіх СМІ, у выніку патолагаанатамы прыйшлі да высновы аб тым, што Ле Мезур’е загінуў у выніку падзення з вышыні, тады як на яго целе не было выяўлена ДНК старонніх асоб[28][29]. 2 сакавіка 2020 года пракуратура Турцыі спыніла расследаванне і закрыла справу аб смерці, пастанавіўшы лічыць тое, што адбылося самагубства[30].
ЗноскіПравіць
- ↑ http://www.guernsey-society.org.uk/acrobat/Le%20Mesurier%20Rough%20Index%20v4%20final.pdf — С. 273.
- ↑ https://www.telegraph.co.uk/news/2019/11/11/james-le-mesurier-british-ex-army-officer-trained-syrias-white/ Праверана 12 лістапада 2019.
- ↑ https://www.independent.co.uk/news/world/middle-east/james-le-mesurier-death-white-helmets-istanbul-fall-syria-spy-russia-a9198071.html Праверана 12 лістапада 2019.
- ↑ James Le Mesurier, founder of MayDay Rescue, whose ‘White Helmets’ first-response teams saved thousands of lives in Syria – obituary . The Telegraph (13 лістапада 2019). Праверана 21 снежня 2019.
- ↑ Obituary: James Le Mesurier . Irish Independent (17 лістапада 2019). Праверана 21 снежня 2019.
- ↑ Supplement 52323, page 17192 . The London Gazette (5 лістапада 1990). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ James Le Mesurier: Brit who helped found White Helmets discovered dead in Istanbul . ITV (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Supplement 53466, page 17153 . The London Gazette (25 кастрычніка 1993). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Supplement 53794, page 13203 . The London Gazette (19 верасня 1994). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Issue 54545, page 13341 . The London Gazette (7 кастрычніка 1996). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Raf Sanchez, Abbie Cheeseman, Roland Oliphant, Burhan Yüksekkaş. James Le Mesurier, British ex-army officer who trained Syria's White Helmets, found dead in Istanbul . The Telegraph (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Supplement 55866, page 6154 . The London Gazette (6 чэрвеня 2000). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Martin Chulov. James Le Mesurier obituary . The Guardian (13 лістапада 2019). Праверана 21 снежня 2019.
- ↑ Bryan Schatz. The Most Dangerous Job in the World: Syria’s Elite Rescue Force . Men's Journal. Праверана 21 снежня 2019.
- ↑ James Le Mesurier obituary . The Times (13 лістапада 2019). Праверана 21 снежня 2019.
- ↑ Our Governance(недаступная спасылка). Mayday Rescue Foundation. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Ana van Es, Anneke Stoffelen. [https://www.volkskrant.nl/kijkverder/v/2020/the-confession-of-james-le-mesurier~v392564/ The confession of James le Mesurier] . de Volkskrant (17 ліпеня 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Ana van Es, Anneke Stoffelen. Founder of Foundation behind White Helmets Admits Fraud . de Volkskrant (17 ліпеня 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Брифинг официального представителя МИД России М. В. Захаровой, Москва, 8 ноября 2019 года . Министерство иностранных дел Российской Федерации (8 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Захарова ждет объяснений от Лондона по поводу создателя «Белых касок» . РИА Новости (8 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Андрей Яшлавский. Найден мертвым основатель «Белых касок»: Захарова назвала его британским шпионом . Московский комсомолец (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Один из основателей «Белых касок» Джеймс Ле Мезюрье найден мертвым в Стамбуле . Коммерсантъ (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Ali Kucukgocmen. Key backer of Syrian 'White Helmets' found dead in Istanbul . Reuters (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Ivana Kottasová, Gul Tuysuz, Gianluca Mezzofiore, Nathan Hodge. High-profile White Helmets backer found dead in Istanbul . CNN (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Lottie Tiplady-Bishop. Murder fears as Brit White Helmets founder James Le Mesurier ‘plunges to death’ after Russia accused him of being spy . The Sun (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ В Стамбуле нашли мертвым помогавшего «Белым каскам» экс-офицера Британии . РБК (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ МИД России: британские СМИ демонстрируют русофобские вбросы в связи со смертью Ле Мезюрье . ТАСС. Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Eski İngiliz askeri görevlisi Le Mesurier'in ölüm nedeni belli oldu . TRT Haber (16 снежня 2019). Праверана 21 снежня 2019.
- ↑ Смерть основателя «Белых касок» Ле Мезюрье: Турция не увидела ничего подозрительного . BBC Russian (16 снежня 2019). Праверана 21 снежня 2019.
- ↑ No foul play in former British intel officer Le Mesurier death in Istanbul . Daily Sabah (3 сакавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.