Джэймс Мілнер

англійскі футбаліст

Джэймс Філіп Мілнер (англ.: James Philip Milner; нар. 4 студзеня 1986, Лідс, Англія) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Англіі. Раней выступаў за «Лідс Юнайтэд», «Суіндан Таўн», «Ньюкасл Юнайтэд», «Астан Вілу», «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпул». Галоўным чынам ён атакоўны ігрок, але з’яўляецца ўніверсалам і можа гуляць на абодвух флангах, у цэнтры паўабароны і ў апорнай зоне, калі гэта патрэбна.

Футбол
Джэймс Мілнер
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Джэймс Філіп Мілнер
Нарадзіўся 4 студзеня 1986(1986-01-04)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Англія
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Брайтан энд Хоўв Альбіён
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
1996—2002 Англія Лідс Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Англія Лідс Юнайтэд 48 (5)
2003   Англія Суіндан Таўн 6 (2)
2004—2008 Англія Ньюкасл Юнайтэд 94 (6)
2005—2006   Англія Астан Віла 27 (1)
2008—2010 Англія Астан Віла 73 (11)
2010—2015 Англія Манчэстэр Сіці 147 (13)
2015—2023 Англія Ліверпул 230 (19)
2023— Англія Брайтан энд Хоўв Альбіён
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2002 Англія Англія (да 16) 6 (5)
2002—2003 Англія Англія (да 17) 11 (8)
2003 Англія Англія (да 19) 1 (0)
2003—2004 Англія Англія (да 20) 6 (4)
2004—2009 Англія Англія (да 21) 46 (9)
2009—2016 Англія Англія 61 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілнер дэбютаваў у першай камандзе ў 2002 годзе, ва ўзросце 16 гадоў, і атрымаў слыннасць як наймалодшы ігрок, які выйграў матч у Прэм’ер-лізе. Таксама ён правёў рэкордную колькасць матчаў за маладзёжную зборную Англіі. Ён дэбютаваў у галоўнай зборнай у жніўні 2009 года ў матчы супраць Нідэрландаў, а таксама гуляў на чэмпіянаце свету 2010 года.

Кар’ера правіць

Раннія гады правіць

Да таго, як трапіць у стан бірмінгемскай каманды, гуляў за клубы «Лідс Юнайтэд», «Суіндан Таўн» і «Ньюкасл Юнайтэд». У дзяцінстве Джэймс гуляў за каманду сваёй школы, а потым за аматарскія клубы Радэна і Хорсфарта. У 1996 годзе маладым хлапцом прымыкае да юнацкай акадэміі «Лідс Юнайтэд», клуба, за які хварэў з малых часоў. У 2002 дэбютуе ў англійскай Прэм’ер-Лізе ва ўзросце 16 гадоў, выйшаўшы на замену падчас гульні з «Вест Хэмам Юнайтэд».

У наступным годзе Джэймс быў адпраўлены ў арэнду ў «Суіндан Таўн», каб набрацца вопыту выступлення за першую каманду. Наступным клубам футбаліста быў «Ньюкасл Юнайтэд», за які Мілнер правёў каля 100 матчаў. Але пасля вылету каманды з Прэм’ер-Лігі неўзабаве апынуўся ў «Астан Віле», за якую ўжо гуляў падчас сезона 2005/2006 гадоў, знаходзячыся ў арэндзе.

«Манчэстэр Сіці» правіць

17 жніўня 2010 года «Астан Віла» пагадзілася на здзелку з «Манчэстэр Сіці» наконт продажу Мілнера ў залежнасці ад вынікаў медыцынскага абследавання. Дагавор, як паведамлялася, каштаваў «Сіці» каля 24 млн фунтаў стэрлінгаў[2], у тым ліку з абменам іграка Стывенам Айрлендам, які быў ацэнены ў 8 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. Мілнер дэбютаваў у складзе «Манчэстэр Сіці» 23 жніўня 2010 года ў пераможным для яго каманды матчы супраць «Ліверпула» (3:0), дзе ён аднойчы асіставаў свайму былому аднаклубніку па «Астан Віле» Гарэту Бары[4].

«Ліверпул» правіць

У чэрвені 2015 года ў якасці свабоднага агента стаў іграком «Ліверпула». У маі 2023 года клуб абвясціў, што паўабаронца пакіне каманду па заканчэнні сезона ў якасці свабоднага агента.

У чэрвені 2023 года падпісаў аднагадовы кантракт з клубам «Брайтан энд Хоўв Альбіён»[5].

Міжнародная кар’ера правіць

Пачынаючы з 16 гадоў Джэймс стала вызываецца ў склад зборных Англіі розных узростаў. Мае рэкорд па выступленнях за зборную Англіі U-21, адгуляўшы за гэтую каманду 46 гульняў. Дэбютаваў за нацыянальную каманду ў жніўні 2009 года падчас матча супраць зборнай Нідэрландаў.

Дасягненні правіць

«Манчэстэр Сіці»:

«Ліверпул»

Заўвагі правіць

  1. James Milner // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. James Milner completes his transfer to Manchester City. BBC Sport.
  3. Manchester City agree deal to sign James Milner from Aston Villa. Guardian
  4. Man City 3 – 0 Liverpool. BBC Sport.
  5. Милнер перешел в "Брайтон" (руск.). football.by (14 чэрвеня 2023). Праверана 4 ліпеня 2023.

Спасылкі правіць