Джэймс Уані Іга (англ.: James Wani Igga; нар. 1949) — паўднёвасуданскі палітык. Займаў такія пасады, як Віцэ-прэзідэнт Паўднёвага Судана, спікер Нацыянальнага заканадаўчага сходу і генеральнага сакратара НАВС.

Джэймс Уані Іга
араб. جيمس واني إيغا‎‎
Сцяг2-і Віцэ-прэзідэнт Паўднёвага Судана
25 жніўня 2013 — 21 лютага 2020
Папярэднік Рыяк Мачара  (англ.)
Пераемнік Рыек Мачар  
Нараджэнне 1949
Партыя
Дзейнасць палітык
Прыналежнасць Паўднёвы Судан
Бітвы
Сайт jamesigga.com

Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, спрыяў пераходу НАВС ад узброеннай групоўкі да палітычнай партыі і фарміраванню Паўднёвага Судана як незалежнай дзяржавы[1].

Біяграфія правіць

Джэймс Уані Іга нарадзіўся ў 1949 годзе ў горадзе Крыла, у каталіцкай сям’і. Яго бацькі былі прадстаўнікамі дзвюх розных народаў — зандэ і бары. У канцы 60-ых з’ехаў у Каір, дзе атрымаў эканамічную адукацыю[1].

У 1985 годзе ў Судане пачалася грамадзянская вайна. Іга далучыўся да сіл НАВС. Ён хутка прасоўваўся па ваеннай службе, і да 1987 года Іга атрымаў званне маёра і камандаваў батальёнам Шакуса. У тым жа годзе ён стаў членам вярхоўнага камандавання НАВС[2].

У лістападзе 1991 года ўдзельнічаў у мірных перамовах у Найробі, дзе суправаджаў Джона Гаранга, лідара НАВС.

У лютым 2000 года Іга стварыў Тэхнічны камітэт Інтэлектуалаў. Орган займаўся планаваннем грамадзянскай адміністрацыі Паўднёвага Судана. Стварэнне гэтага камітэта было даручэннем грамадзянскай адміністрацыі Паўднёвага Судана.

Пасля падпісання Усёабдымнага мірнага пагаднення аб стварэнні аўтаноміі Паўднёвага Судана ў 2005 годзе, Іга арганізаваў пераход НАВС ад паўстанцкага стратэгічнага кіраўніцтва да палітычнай партыі. У гэты жа час Іга ўзначальвае гэту арганізацыю.

9 ліпеня 2011 года Іга ў прысутнасці вялікай колькасці паплечнікаў і журналістаў, зачытаў Дэкларацыю аб незалежнасці Паўднёвага Судана[3].

25 жніўня 2013 года Джэймс Іга заступае на пасаду віцэ-прэзідэнта.

У снежні 2013, калі ў Паўднёвым Судане пачалася грамадзянская вайна, Іга застаецца на баку прэзідэнта Кііра, асудзіўшы дзеянні апазіцыйнай групоўкі «Белая армія», якая спрабавала здзейсніць узброены пераварот.

Зноскі

  1. а б "South Sudan president names James Wani Igga as deputy: state radio". AFP. 23 August 2013. Праверана 23 August 2013.
  2. Johnson, Douglas H. (2011). The root causes of Sudan's civil wars : peace or truce (Rev. ed.). Woodbridge, Suffolk: James Currey. ISBN 1847010296.
  3. «South Sudan president names James Wani Igga as deputy: state radio»

Спасылкі правіць