Джэймс Уотсан Кронін

Джэймс Уотсан Кронін (анг.James Watson Cronin; 29 верасня 1931, Чыкага, ЗША25 жніўня 2016, Сент-Пол, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1980), сумесна з Валам Логсдэнам Фічам, «за адкрыццё парушэнняў фундаментальных прынцыпаў сіметрыі ў распадзе нейтральных K-мезонаў».

Джэймс Уотсан Кронін
James Watson Cronin
James Watson Cronin 2006.jpg
Амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Дата нараджэння

29 верасня 1931(1931-09-29)[1][2][3]

Месца нараджэння

Чыкага, ЗША

Дата смерці

25 жніўня 2016(2016-08-25)[4][3] (84 гады)

Месца смерці

Горад Сент-Пол, Ramsey County[d], Штат Мінесота, ЗША[4]

Грамадзянства

Flag of the United States.svg ЗША

Род дзейнасці

фізік, вучоны-ядзернік, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

фізіка

Месца працы

Чыкагскі ўніверсітэт

Альма-матар

Паўднёвы метадысцкі ўніверсітэт[d]
Чыкагскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Samuel King Allison[d]

Узнагароды і прэміі

Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1980)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1999)

Commons-logo.svg Джэймс Уотсан Кронін на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 29 верасня 1931 года ў Чыкага (ЗША). У 1951 годзе скончыў Паўднёвы метадысцкі ўніверсітэт і працягнуў адукацыю ў Чыкагскім універсітэце, дзе ў 1955 г. атрымаў ступень доктара філасофіі. Пасля гэтага ён працаваў у Брукхэвенскай нацыянальнай лабараторыі. З 1958 г. па 1971 г. працаваў у Прынстанскім універсітэце, пасля чаго стаў прафесарам у Чыкагскім універсітэце.

Кронін працаваў над распадам гіперонаў і вытворчасцю мюонаў. Ён вызначыў поўнае эфектыўнае сячэнне рассеяння піонаў на пратоны і ўдасканаліў іскравыя камеру, якую ён першым з фізікаў пачаў ужываць для рэгістрацыі часціц па фатаграфіях іскраў.

Да самай смерці працаваў у галіне фізікі элементарных часціц над эфектам Кроніна.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.477

СпасылкіПравіць