Джэймс Уэб (тэлескоп)
Касмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» (англ.: James Webb Space Telescope) — арбітальная інфрачырвоная абсерваторыя, якая меркавана заменіць касмічны тэлескоп «Хабл».[1]
JWST | |
![]() | |
Арганізацыя: | НАСА |
---|
Першапачаткова называўся «Касмічны тэлескоп новага пакалення» (англ.: Next-generation space telescope). У 2002 годзе перайменаваны ў гонар другога кіраўніка НАСА Джэймса Уэба[en] (1906—1992), які ўзначальваў агенцтва ў 1961—1968 гадах, падчас рэалізацыі праграмы «Апалон».
«Джэймс Уэб» мае складное люстра 6,5 метра ў дыяметры з плошчай збіраючай паверхні 25 м², схаванай ад інфракраснага выпраменьвання з бакоў Сонца і Зямлі цеплавым экранам. Тэлескоп будзе размешчаны на гала-арбіце[ru] ў пункце Лагранжа L2 сістэмы Сонца — Зямля.
25 снежня 2021 года тэлескоп быў паспяхова запушчаны з касмадрома Куру.
Зноскі
- ↑ Олехнович, Виталий Грандиозный проект астрономии готов к запуску. Рассказываем про телескоп имени Джеймса Уэбба(руск.) . Onliner.by (23 снежня 2021). Праверана 24 снежня 2021.