Джэймс Уістлер
Джэймс Эбат Мак-Нейл Уістлер (англ.: James Abbot McNeill Whistler, часам Мак-Ніл, 11 ліпеня 1834, Лоўэл, Масачусетс, ЗША — 17 ліпеня 1903, Лондан, Вялікабрытанія) — амерыканскі мастак, майстар жывапіснага партрэта, а таксама афорта і літаграфіі. Адзін з вядомых таналістаў — папярэднікаў імпрэсіянізму і сімвалізму. Прыхільнік канцэпцыі «мастацтва дзеля мастацтва». Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (1892).
Джэймс Уістлер | |
---|---|
англ.: James Whistler | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: James Abbot McNeill Whistler |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1834[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 ліпеня 1903[1][2] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | George Washington Whistler[d][4] |
Маці | Anna McNeill Whistler[d][4] |
Жонка | Beatrice Whistler[d][4] |
Род дзейнасці | мастак, майстар афорту, ілюстратар, пісьменнік, літограф, мастак-гравёр |
Жанр | партрэтны жывапіс[d][2], партрэт, архітэктурны жывапіс[d][2], гістарычны жывапіс[2], пейзаж[2], ню[2] і марына[2] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Ірацыяналізм[d][7] |
Уплыў | Шарль Глейр |
Уплыў на | May Wilson Preston[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Расійскай імперыі і ЗША, але большую частку актыўнага жыцця правёў у Англіі. Найбольш вядомы партрэтамі сваіх сучаснікаў. Зазнаў уплыў рэалістаў у асобе свайго сябра Гюстава Курбэ і прэрафаэлітаў, а таксама японскага мастацтва. У шэрагу творчых метадаў быў блізкі да імпрэсіянізму. Адным з самых вядомых твораў Уістлера з’яўляецца партрэт яго маці: «Аранжыроўка у шэрым і чорным. Маці мастака». Аказаў уплыў на два пакаленні мастакоў у Еўропе і ў Злучаных Штатах. Быў дружны з Дантэ Расеці, Эдуардам Манэ, Клодам Манэ, Обры Бёрдслі, паэтамі Стэфанам Малармэ і Оскарам Уайльдам.
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в г д е ё ж з RKDartists
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 9 студзеня 2022.
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/aesthetic-movement Праверана 18 кастрычніка 2018.
- ↑ After the Pre-Raphaelites: art and aestheticism in Victorian England / E. Prettejohn — 1999.