Error: No valid link was found at the end of line 4.

Джэймс Фергусан
Род дзейнасці астраном
Дата нараджэння 25 красавіка
Месца нараджэння Банфшыр
Дата смерці 17 лістапада
Месца смерці Лондан
Грамадзянства
Бацька Джон Фергусан
Маці Элспет Лобан
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Фергусан (англ.: James Ferguson) — шатландскі астраном і стваральнік прыбораў XVIII стагоддзя[2].

Фергусан нарадзіўся 25 красавіка 1710 у Банфшыры ў прастых людзей: яго бацька, Джон Фергусан (John Ferguson) працаваў і арандаваў невялікі кавалак зямлі, яго маці, Эспет Лобан (Elspet Lobban) гадавала іх шасцярых дзяцей, з якіх Джон быў другім. Згодна з яго аўтабіяграфіяй, ён навучыўся чытаць, слухаючы, як яго бацька вучыць яго старэйшага брата, і дзякуючы нейкай старай жанчыне, да таго, як бацька вырашыў пачаць вучыць яго. Пасля таго, як бацька навучыў яго пісаць, ён быў у сем гадоў на тры месяцы адпраўлены ў школу граматы ў Кейт (Keith). Аднойчы ў дзевяць гадоў, калі ён убачыў, як яго бацька чыніць дзіравы дах з дапамогай рычага, яму ўдалося не толькі зразумець прынцып такой працы, але і распаўсюдзіць яго на кола і паўвось. Адзін з суседзяў паказаў яму кнігу, у якой пацвярджаліся здагадкі Фергусана.

У 1720 Фергусан пачаў працаваць, пас авечак да 14 гадоў. Адначасна ён займаўся стварэннем механічных мадэляў з дапамогай такарнага станка і складанага нажа і па начах вывучаў зоркі. Яго настаўнік, Джэймс Глашан (James Glashan), быў прыхільны да гэтых заняткаў, і часцяком вызваляючы хлопчыка пад час іх. У 1728 скончыўся тэрмін дамовы з Глашанам, і Фергусан стаў вучыцца ў доме Томаса Гранта (Thomas Grant). У 1730 годзе, пасля ад'езду Гранта, Фергусан вярнуўся дадому. У гэты перыяд ён стварыў глобус і драўляныя гадзіннікі.

У 1734 Фергусан пераехаў у Эдынбург, дзе заняўся партрэтнай мініяцюрай, далей ён пераехаў у Інвернес, і ў 1743 годзе — у Лондан, дзе дажыў да канца жыцця. У лістападзе 1763 ён уступіў у Лонданскае каралеўскае таварыства, распрацоўваў астранамічныя і механічныя мадэлі, з 1748 — чытаў лекцыі па эксперыментальнай філасофіі. У апошнія гады жыцця ён атрымліваў пенсію ў 50 фунтаў стэрлінгаў; памёр ён 17 лістапада 1776 і быў пахаваны ў двары царквы панны Марыі.

Мяркуецца, што Джэймс Фергусан быў намаляваны на карціне «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы» Джозэфа Райта[1] (у той жа час біёграф Райта, Бенедыкт Нікалсан, сцвярджаў у 1968 годзе, што мадэллю для выкладчыка быў Джон Уайтхёрст[3], у той час як іншы каментатар паказвае на падабенства фігуры з «партрэтам Ісаака Ньютана пэндзля Годфры Кнелера»[4]).

У спіс найважнейшых публікацый Фергусана ўваходзяць

  • Astronomical Tables (1763)
  • Lectures on Select Subjects (першая рэдакцыя, 1761, з праўкамі Сіра Дэвіда Брустэра ў 1805 годзе)
  • Astronomy explained upon Sir Isaac Newton's Principles (1756, з праўкамі Сіра Дэвіда Брустэра ў 1811 годзе)
  • Select Mechanical Exercises, with a Short Account of the Life of the Author, written by himself (1773).

Зноскі

  1. а б A Philosopher Lecturing on the Orrery (1764-1766), Revolutionary Players, малюнак з Музея і мастацкай галерэі Дэрбі, Дэрбі, даступна на сакавік 20111
  2. Ferguson, James (1710—1776) Dictionary of National Biography. London: Smith, Elder & Co. 1885—1900.
  3. Nicolson, Benedict, Joseph Wright of Derby: painter of light, Taylor & Francis, 1968, ISBN 0-7100-6284-2
  4. «Art treasure — The Orrery» Архівавана 8 кастрычніка 2007., Derby City Council, accessed 2009-07-12