Джэйн Осцін
Джэйн Осцін (англ.: Jane Austen; 16 снежня 1775, Стывентан, Вялікабрытанія — 18 ліпеня 1817) — брытанская раманістка.
Джэйн Осцін | |
---|---|
Jane Austen | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Jane Austen |
Дата нараджэння | 16 снежня 1775[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1817[5][6][…] (41 год) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | Англія |
Бацька | Джордж Осцін[d][8][9] |
Маці | Касандра Осцін[d][9] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Гады творчасці | з 1787 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | любоўны раман[d] і гатычная літаратура[d] |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзілася ў сям’і Джорджа і Касандры Осцінаў, якія належалі да класа джэнтры — нетытулаванага дробнапамеснага дваранства. Сям’я Осцінаў была вялікая: шасцёра сыноў і дзве дачкі. Сярод братоў самым блізкім Джэйн быў Генры (пэўны час ён працаваў банкірам, а калі банк збанкрутаваў, зрабіўся англіканскім святаром), які быў таксама літаратурным агентам сястры. Джордж быў псіхічна нездаровы і нават не гаварыў, Чарлз і Фрэнк служылі ў флоце і абодва зрабіліся адміраламі, Эдварда ўсынавілі багатыя родзічы Осцінаў Найты, ён атрымаў у спадчыну іх маёмасць і імя ў 1812 годзе.
У 1783 годзе Джэйн і яе сястра Касандра пачалі навучанне ў місіс Эн Каўлі ў Оксфардзе і праз год пераехалі з ёй у Саўтгемптан. Але праз некаторы час дзяўчаты захварэлі на тыф; Джэйн ледзь не памерла. Апроч таго, дырэктарка школы мела досыць дэспатычны характар. Дзяўчат перавялі ў школу ў Рэдынг, а ў снежні 1786 года бацька вярнуў дачок дадому, бо не змог плаціць за навучанне, і сам заняўся іх адукацыяй. Дзяўчаты чыталі шмат раманаў, захапляліся паэзіяй.
Прыкладна ў пачатку 1787 года Джэйн Осцін пачала пісаць вершы, апавяданні і п’есы, якімі забаўляла сваіх родных. Пазней яна сабрала 29 твораў, напісаных у 1787-93 гадах. Пасталеўшы, Джэйн Осцін засталася жыць у бацькоўскім доме, практыкавалася ў гульні на фартэпіяна, дапамагала маці і сястры кіраваць гаспадаркай, наведвала родных і сяброў, хадзіла ў царкву, займалася шытвом і чытала ўслых перад сном раманы (часам свае ўласныя) сваім хатнім.
Пасля смерці бацькі (1805) Джэйн, Касандра і іх маці засталіся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, і браты дамовіліся кожны год выплачваць пэўную суму на падтрымку сям’і. Наступныя чатыры гады жанчынам даводзіцца часта пераязджаць, падоўгу жыць у родных, пакуль у 1806 годзе яны не пасяліліся ў Саўтгемптане разам з Фрэнкам і яго жонкай. А ў 1809 годзе Эдвард забяспечыў маці і сёстрам сталае жытло — вялікі дом у Чотэне. Падчас жыцця ў Чотэне Дж. Осцін выдала чатыры раманы, якія былі добра прынятыя чытачамі.
У пачатку 1816 года здароўе Дж. Осцін пагоршылася. З сярэдзіны красавіка 1817 яна ўжо не ўставала з ложка, у траўні брат Генры адвёз яе з Касандрай у Вінчэстэр на лекаванне, дзе Джэйн Осцін і памерла ва ўзросце 41 года.
Творчасць
правіцьУ рэалістычных сацыяльна-бытавых раманах «Розум і пачуцці» (т. 1—3, 1811), «Пыха і перадузятасць» (т. 1—3, 1813), «Мэнсфілд-парк» (1814), «Эма» (т. 1—3, 1815), «Перакананне» і «Абацтва Нортэнгер» (абодва выд. 1817), «Лэдзі Сьюзен» (выд. 1871), «Каханне і сяброўства» (выд. 1922), «Уотсаны» (выд. 1958) і інш. у іранічнай манеры адлюстравала жыццё, норавы і псіхалогію англійскага правінцыяльнага грамадства, са спачуваннем — становішча небагатай жанчыны; з пункту погляду ідэалаў Асветніцтва розум лічыць адзіным арыенцірам у рэальным жыцці.[11]
Раманы
правіцьУ парадку публікацыі:
- «Розум і пачуцці» (англ.: Sense and Sensibility; 1811)
- «Пыха і перадузятасць» (англ.: Pride and Prejudice; 1813)
- «Мэнсфілд-парк» (англ.: Mansfield Park; 1814)
- «Эма» (англ.: Emma; 1815)
- «Перакананне» (англ.: Persuasion; 1817, пасмяротна)
- «Абацтва Нортэнгер» (англ.: Northanger Abbey; 1817, пасмяротна)
Зноскі
- ↑ Бельский А. А. Остин // Jane Austen — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 5.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 28 лістапада 2020.
- ↑ а б Аустен, Джен // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — Сент-Питерсберг: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 471.
- ↑ а б Остин Джейн // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Бельский А. А. Остин // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 5.
- ↑ BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ Jane Austen: A great English novelist - Winchester Cathedral
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Why did Jane Austen go to school in Reading? — Reading Museum. Праверана 21 студзеня 2019.
- ↑ Т. Камароўская (2000)
Літаратура
правіць- Камароўская Т. Осцін // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
- Остэн, Дж. Пыха і перадузятасць: раман / Джэйн Остэн; пер. з англ. Г. В. Янкуты. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 396 с.: іл. ISBN 978-985-7165-98-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэйн Осцін
- Пыха і перадузятасць, урывак у перакладзе Ганны Янкуты.
- Works by Jane Austen(недаступная спасылка) in Classici Stranieri
- Jane Austen — e-books in easy to read HTML format.
- The Jane Austen Museum
- Guardian Books «Author Page», with profile and links to further articles.
- The Republic of Pemberley, the largest Jane Austen site on the web.
- Jane Austen Information Page
- Filmography of Jane Austen Adaptations Архівавана 15 сакавіка 2006.
- Hampshire, inspirational home of Jane Austen Архівавана 14 жніўня 2006.
- The Jane Austen Society of North America
- The Jane Austen Society of Australia
- Jane Austen font
- 2005 film adaptation
- Literary Encyclopedia entry
- Jane Austen's home at Chawton, Quicktime VR image