Джэміні (прэмія)

прэмія

«Джэміні» (англ.: Gemini Award) — канадская прэмія ў галіне тэлебачання, якая ўручалася Акадэміяй кіно і тэлебачання Канады з 1986 па 2011 год. Прэмія лічылася вышэйшай тэлевізійнай узнагародай Канады, эквівалентам «Эмі» ў ЗША. Узнагароды ўручаліся ў васьмідзесяці сямі катэгорыях, уключаючы акцёрскія, рэжысёрскія, сцэнарныя, тэхнічныя, а таксама спецыяльныя за кар’ерныя дасягненні. Звычайна цырымонія ўручэння праводзілася ў Таронта і транслявалася адным з асноўных каналаў.

«Джэміні»
англ.: Gemini Award
Тып група ўзнагарод[d]
Заснавальнік Academy of Canadian Cinema & Television[d]
Заснаванне 1986 год
Краіна
Сайт geminiawards.ca (англ.)

Апошняе ўручэнне «Джэміні» адбылося ў верасні 2011 года. Яе пераемніцай стала прэмія Canadian Screen Awards[en], якая ўручаецца з сакавіка 2013 года[1].

Зноскі

правіць
  1. Canada's Genie, Gemini Awards to merge Архіўная копія ад 5 сакавіка 2013 на Wayback Machine. CBC News. Retrieved 5 September 2012.

Спасылкі

правіць