Джэ́ніфер Эн Га́рнер (англ.: Jennifer Anne Garner; нар. 17 красавіка 1972) — амерыканская актрыса.

Джэніфер Гарнер
Дата нараджэння 17 красавіка 1972(1972-04-17)[1][2][…] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька William John Garner[d]
Маці Patricia Ann English[d][3]
Муж Бен Афлек і Скот Фолі[d]
Дзеці Ваялет Афлек[d], Серафіна Афлек[d] і Сэм Афлек[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0004950
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Х’юстане ў штаце Тэхас, але гадавалася ў Чарльстане штату Заходняй Вірджыніі. Мае дзвюх сясцёр[4]. Навучалася тэатральнаму мастацтву ў Дэнісанскім універсітэце, а пачала тэатральную кархеру апасля ў Нью-Ёрку. Дэбютавала на экране ў тэлевізійнай адаптацыі раману «Зоя» працы Даніэлы Стыл. У 2000 годзе Гарнер выканала ролю ў стоўнер-фільме «Чалан, дзе мой самаход?». Згуляла дробную ролю ў ваеннай драме «Перл-Харбар» (2001).

Джэніфер Гарнер прыцягнула ўвагу, дзякуючы выкананню ролі афіцэра ЦРУ Сідней Брыстаў у тэлесерыяле канала ABC «Шпіёнка», які выходзіў у эфір з 2001 па 2006 гады[5]. За сваю працу над серыялам яна здабыла «Залаты Глобус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле і прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую жаночую ролю драматычным тэлесерыяле. Дадатковую ўхвалу атрымала за выступ у рамантычнай камедыі «З 13 у 30» (2004). У гэтыя ж часы актрыса падпісалася на выкананне ролі персанажа кінасусвета Marvel Электра. Гэтыя супергеройскія фільмы ўлачалі «Дэрдэвіл»[6] (2003) і «Электра» (2005). Тым не менш, Гарнер не закінула выкананні роляў у камедыйных фільмаў, якія мелі камерцыйны поспех. Гэтак актрыса з'явілася ў драматычным фільме «Джуна» і рамантычных камедыях «Прывіды колішніх сябровак» (2009) і «Дзень святога Валянціна» (2010).

Актрыса выканала галоўныя ролі ў фантастычных фільмах «Вынаходства хлусні» (2009) і «Незвычайнае жыццё Тымаці Грына» (2012). За выкананне ролі ў біяграфічнай драме «Даласкі клуб пакупнікоў» (2013) Гарнер атрымала намінацыю на прэмію Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акцёрскі склад у гульнявым кіно. Наступнымі фільмамі Гарнер сталі камедыя «Аляксандр і жудасны, жахлівы, нядобры і вельмі дрэнны дзень» (2014), драма «Цуды з нябёсаў» (2016) і камедыйная драма «Твой Сайман» (2018).

Сям'я правіць

Была жонкай акцёра Бена Афлека.

Зноскі правіць

  1. Jennifer Garner // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jennifer Garner // GeneaStar
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. Connelly, Chris (September 11, 2007). «The Zen of Jen (and Ben)». Marie Claire.
  5. Binelli, Mark (February 14, 2002). «Jennifer Garner: Spy Girl». Rolling Stone.
  6. McCarthy, Todd (February 13, 2003). «Daredevil». Variety.

Спасылкі правіць