Джэферсан Мантэра

эквадорскі футбаліст

Джэ́ферсан Анто́ніа Мантэ́ра Ві́тэ (ісп.: Jefferson Antonio Montero Vite; нар. 1 верасня 1989, Бабаоя, Эквадор) — эквадорскі футбаліст, паўабаронца клуба «9 кастрычніка» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эквадора.

Футбол
Джэферсан Мантэра
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Джэферсан Антоніа Мантэра Вітэ
Нарадзіўся 1 верасня 1989(1989-09-01)[1][2][…] (34 гады)
Грамадзянства  Эквадор
Рост 169 см
Вага 64 кг
Пазіцыя вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб Эквадор 9 кастрычніка
Клубная кар’ера[* 1]
2007 Эквадор Эмелек 22 (2)
2008—2009 Эквадор Індэпенд’ентэ дэль Валье 37 (19)
2008   Мексіка Дарадас дэ Сіналоа 5 (1)
2009—2012 Іспанія Вільярэал 9 (1)
2009—2010   Іспанія Вільярэал B 32 (10)
2011   Іспанія Левантэ 11 (0)
2011—2012   Іспанія Рэал Бетыс 32 (1)
2012—2014 Мексіка Манаркас Марэлія 63 (10)
2014—2020 Уэльс Суонсі Сіці 78 (1)
2017—2018   Іспанія Хетафэ 4 (0)
2018   Эквадор Эмелек 7 (0)
2019   Англія Вест Бромвіч Альбіён 4 (1)
2019—2020   Англія Бірмінгем Сіці 14 (0)
2021—2022 Мексіка Керэтара 30 (0)
2022— Эквадор 9 кастрычніка
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Эквадор Эквадор (да 20) 37 (7)
2007—2018 Эквадор Эквадор 64 (10)
Узнагароды і медалі
Панамерыканскія гульні
Золата Рыа-дэ-Жанэйра 2007 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клуба «Эмелек», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 22 матчах чэмпіянату. Пасля з 2008 па 2011 гады гуляў у складзе каманд эквадорскага клуба «Індэпенд’ентэ дэль Валье» і мексіканскага «Дарадас», а таксама ў Іспаніі за «Вільярэал» і «Левантэ».

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Рэал Бетыс», да складу якога далучыўся ў 2011 годзе. Згуляў за клуб з Севільі наступны сезон сваёй гульнявой кар’еры. Вялікую частку часу, праведзенага ў складзе «Бетыса», быў асноўным іграком каманды.

Да складу мексікансай «Марэліі» далучыўся ў 2012 годзе, а пасля чэмпіянату свету 2014 года падпісаў кантракт з клубам «Суонсі Сіці». У верасні 2017 года на правах арэнды стаў іграком «Хетафэ», а ў сакавіку 2018 года на тых жа ўмовах далучыўся да «Эмелека». У чэрвені 2018 года вярнуўся ў «Суонсі Сіці».

31 студзеня 2019 года да канца сезона 2018/19 быў арандаваны «Вест Бромвіч Альбіён», аднак згуляў толькі ў чатырох матчах. У жніўні 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Бірмінгем Сіці». Па заканчэнні сезона 2019/20 пакінуў «Суонсі Сіці» ў якасці свабоднага агента.

У лістападзе 2020 года стаў іграком мексіканскага «Керэтара», а ў ліпені 2022 года далучыўся да «9 кастрычніка».

Міжнародная кар’ера правіць

У 2007 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Эквадора.

Дасягненні правіць

«Марэлія»:

Зноскі

  1. Jefferson Montero // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jefferson Montero // FBref.com

Спасылкі правіць