Джэфры Уілкінсан

Джэфры Уілкінсан (англ.: Sir Geoffrey Wilkinson; 14 ліпеня 1921, Тодмардэн, Ёркшыр — 26 верасня 1996, Лондан) — англійскі хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1965), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 1973 (сумесна з Э. О. Фішэрам).

Джэфры Уілкінсан
Дата нараджэння 14 ліпеня 1921(1921-07-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1996(1996-09-26)[2][3][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта, пісьменнік-дакументаліст
Навуковая сфера неарганічная хімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў (1941) Імперскі каледж навукі і тэхналогіі ў Лондане; працаваў у Англа-амерыкана-канадскім праекце па атамнай энергіі (1943—1946), Каліфарнійскім універсітэце ў групе Г.Сіборга (1946—1950) і Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (1950—1951); выкладаў у Гарвардскім універсітэце (1951—1956); прафесар (з 1956 года) Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі ў Лондане.

Працы правіць

 
Каталізатар Уілкінсана RhCl(PPh3)3

Уілкінсан — адзін з заснавальнікаў хіміі металаарганічных злучэнняў пераходных металаў; ім з супрацоўнікамі ўстаноўлена (1952) будова («сэндвічавая») ферацэну. Сярод іншых работ асабліва вылучаецца адкрыццё «каталізатара Уілкінсана» — комплекснага злучэння [(C6H5)3P]3RhCl, універсальнага каталізатара гідравання алефінаў і ацэтыленаў, а таксама сінтэз гексаметылвальфраму і алкільных вытворных іншых пераходных металаў.

Зноскі

  1. Уилкинсон Джефри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Sir Geoffrey Wilkinson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Geoffrey Wilkinson // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.