Джэф Безас

амерыканскі прадпрымальнік

Джэфры Прэстан «Джэф» Безас (англ.: Jeffrey Preston «Jeff» Bezos; нар. 12 студзеня 1964, Альбукерке, Нью-Мексіка, ЗША) — амерыканскі прадпрымальнік, кіраўнік і заснавальнік інтэрнет-кампаніі Amazon.com, заснавальнік і ўладальнік аэракасмічнай кампаніі Blue Origin і ўладальнік выдавецкага дому The Washington Post[5]. У 2018 годзе стаў найбагацейшым чалавекам па версіі Forbes, заняўшы першы радок спісу са $135,6 млрд.

Джэф Безас
англ.: Jeff Bezos
Імя пры нараджэнні: англ.: Jeffrey Preston Jorgensen[1]
Дата нараджэння: 12 студзеня 1964(1964-01-12)[2][3][…] (60 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Калі Джэфу было чатыры гады, яго маці выйшла замуж за кубінскага мігранта Мігеля Безаса, які ўсынавіў хлопчыка.

Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1986) са ступенямі па электраінжынерыі і камп’ютарных навуках. Да пачатку 1994 года працаваў па спецыяльнасці на Уол-стрыт на розных пасадах. Займаўся распрацоўкай сеткі для міжнароднага гандлю.[6] Пазней заняў пасаду віцэ-прэзідэнта ў кампаніі D. E. Shaw & Co, з якой сышоў летам 1994 года.[7]

У канцы 1994 года, падчас вандроўкі праз краіну з Нью-Ёрка ў Сіэтл, Безас засноўвае інтэрнэт-магазін Amazon.com, пачатковыя інвестыцыі склалі 300 тысяч долараў. Сайт быў запушчаны 16 ліпеня 1995 года, хоць на той момант ён не быў распрацаваны да канца: напрыклад, на ім можна было замовіць адмоўную колькасць кніг.[8] Безас матываваў гэта неабходнасцю апярэдзіць канкурэнтаў.[7] Кампанія пачыналася як кніжны анлайн-магазін і пашыралася да продажу вялікага асартыменту прадуктаў і сервісаў, уключаючы відэа і аўдыё-трансляцыі. Станам на 2019 год гэта найбуйнейшая ў свеце кампанія ў галіне інтэрнэт-гандлю, а таксама найбуйнейшы ў свеце пастаўнік воблачных паслуг праз «Amazon Web Services». У 1997 годзе кампанія Amazon.com выйшла на IPO. У 1999 годзе амерыканскі часопіс Time назваў Безаса чалавекам года.[9]

Безас пашырыў сферу сваіх бізнес-цікавасцей у 2000 годзе, заснаваўшы аэракасмічную кампанію Blue Origin. Blue Origin пачала тэставыя палёты ў космас у 2015 годзе і на той час планавала пачаць камерцыйныя субарбітальныя палёты з людзьмі ў канцы 2018 года. У 2013 годзе за 250 млн долараў прадпрымальнік набыў амерыканскі выдавецкі дом The Washington Post[5]. Безас кіруе іншымі бізнес-інвестыцыямі праз свой венчурны фонд Bezos Expeditions.

24 лістапада 2017 года стаў самым багатым чалавекам Зямлі з $100,3 млрд. На 10 студзеня 2018 года яго багацце складала $106 млрд. На другім месцы і далей Біл Гейтс ($93,3 млрд), Уорэн Бафет ($87,3 млрд), Марк Цукерберг ($77,3 млрд) і Амансіа Артэга ($76,6 млрд).[10]

Да чэрвеня 2018 года багацце Джэфры Безаса вырасла да $139,6 млрд — ён заняў першы радок у рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index. Паводле версіі Forbes у рэйтынгу самых уплывовых людзей свету 2018 года Безас на 5-м месцы.[11]

16 ліпеня 2018 года Джэф Безас узначаліў спіс найбагацейшых людзей свету па версіі агенцтва Bloomberg; паводле якога багацце склала $150 млрд.[12]

Зняўся ў адной са сцэн фільма «Стартрэк: Бясконцасць» у ролі іншапланецяніна.[13]

9 студзеня 2019 года Джэф Безас абвясціў пра развод са сваёй жонкай Макензі Безас пасля 25 гадоў шлюбу. На той момант Джэф Безас быў самым багатым чалавекам у свеце. У красавіку 2019 года развод быў афіцыйна аформлены: Макензі Безас атрымае $37,5 млрд адступных.[14]

Зноскі

  1. а б https://www.bizjournals.com/albuquerque/news/2017/10/11/albuquerque-is-jeff-bezos-hometown-but-thats-not.html
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. Jeff (Jeffrey) Bezos // Brockhaus Enzyklopädie
  4. https://www.abqjournal.com/1480770/bezos-speaks-of-albuquerque-roots-before-congress.html
  5. а б Основатель Amazon купил за 250 млн долларов The Washington Post. Cybersecurity. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2013.
  6. Jeff Bezos Biography. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012.
  7. а б Jeff Bezos of Amazon: Birth of a Salesman. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012.
  8. Amazon.bomb: How the internet's biggest success story turned sour. The Guardian (27 чэрвеня 2000). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012.
  9. Jeffrey Preston Bezos: 1999 PERSON OF THE YEAR. Time magazine. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012.
  10. "Jeff Bezos's Net Worth Just Broke $100 Billion". Bloomberg.com. 2017-11-24. Праверана 2017-11-25.
  11. Forbes — самые влиятельные люди мира 2018.
  12. "Джефф Безос назван самым богатым человеком в современной истории: EADaily". EADaily [руская]. Праверана 2018-07-17. {{cite news}}: no-break space character у |title= на пазіцыі 45 (даведка)
  13. Основатель Amazon сыграл инопланетянина в новом «Стартреке» Архівавана {{{2}}}.
  14. @JeffBezos (9 студзеня 2019). Праверана 10 студзеня 2019.

Літаратура правіць

  • Brad Stone[en]. The Everything Store. Джефф Безос и эра Amazon = The Everything Store: Jeff Bezos and the Age of Amazon. — 2014. — 416 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-389-08286-1.

Спасылкі правіць