Джэк Лондан

(Пасля перасылкі з Дж. Лондан)

Джэк Ло́ндан (англ.: Jack London, пры нараджэнні Джон Гры́фіт Чэ́йні, англ.: John Griffith Chaney; 12 студзеня 1876, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — 22 лістапада 1916) — амерыканскі пісьменнік, найбольш вядомы, як аўтар прыгодніцкіх апавяданняў і раманаў.

Джэк Лондан
Jack London
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні John Griffith Chaney
Дата нараджэння 12 студзеня 1876(1876-01-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1916(1916-11-22)[1][2][…] (40 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства ЗША
Бацька William Henry Chaney[d]
Маці Flora London[d][3]
Жонка Charmian London[d] і Bessie Maddern London[d]
Дзеці Joan London[d] і Becky London[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, раманіст, ваенны карэспандэнт, эсэіст, аўтабіёграф, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік-падарожнік, празаік, паэт, аўтар дзённіка
Гады творчасці 18951916
Жанр прыгодніцкая літаратура
Мова твораў англійская
Дэбют «Тайфун ля берагоў Японіі»
Грамадская дзейнасць
Партыя
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце (1896—1897). Быў золаташукальнікам на Алясцы (1897—1898).

Творчасць правіць

Друкаваўся з 1893. Вядомасць яму прынеслі т.зв. паўночныя апавяданні, у якіх дадзены яркія апісанні суровай паўночнай прыроды і паводзіны чалавека ў іх: зборнікі «Сын ваўка» (1900), «Бог яго бацькоў» (1901), «Дзеці маршу» (1902), раман «Дачка снягоў» (1902). Майстар анімалістычнага жанру (аповесці «Кліч продкаў», 1903; «Белы Ікол», 1906) і т.зв. марской прозы (раман «Марскі воўк», 1904; зборнік «Апавяданні паўднёвых мораў», 1911). Пад уплывам барацьбы амерыканскага пралетарыяту і рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расіі выдаў зборнікі публіцыстычных артыкулаў «Вайна класаў» (1905), «Рэвалюцыя» (1910), раман-утопію «Жалезная пята» (1908). Вяршыня творчасці Джэка Лондана — аўтабіяграфічны раман «Марцін Ідэн» (1909) пра трагічны лёс пісьменніка з народа. Аўтар раманаў «Месячная даліна» (1913), «Маленькая гаспадыня Вялікага дома» (1916), «Сэрцы трох» (выд. 1920) і інш.

На беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана пераклалі А. І. Якімовіч, А. Мардвілка, Н. Саламевіч, А. Саламевіч, У. Чаркас.

Беларускія пераклады правіць

  • Нязвычайны адрывак: Апавяданне / Пер.з англ.мовы А.Мардвілкі. — Мн.: Выд. ЦК"Маладняка", 1926.
  • Бук — паштовы сабака / Джэк Лёндон. — Мн.: Беларус. дзярж. выд-ва, 1930. — (Бібліятэка школьніка).
  • Забаставаў: Апавяданні / Пер. А.Якімовіча. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
  • Кулі: Апавяданне. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
  • Сказанне аб Кішы / Джэк Лондан. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая літ., 1938.
  • Белы клык / Джэк Лондан. — Мн.: Дзярж. выд-ва Беларусі, 1939.
  • Смок Белью / Джэк Лондан. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1947. — (Навукова-прыгодніцкая бібліятэка).
  • Кліч продкаў; Любоў да жыцця; Белы Ікол. Мн., 1997.

Зноскі