«Дзедзіч» — брэсцкае абласное маладзёвае грамадскае аб’яднанне, утворанае ў лістападзе 1999 года студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымала рэгістрацыю ад Упраўлення юстыцыі ў 2002 годзе, у 2006-м пазбавілася яе пастановай суда. 23 верасня 2010 года рэгістрацыю аднавілі[1]. Выдае аднайменную газету і часопісы «Купалінка»[2], «Еўраклуб»[3] і «Юбілейка»[4].

«Дзедзіч»
Краіна
Адрас Брэст
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Мэта Абарона зацікаўленасцей моладзі Брэсцкай вобласці
Тып арганізацыі маладзёвае
Заснаванне
Дата заснавання лістапад 1999
Ліквідацыя
Дата скасавання 8 ліпеня 2021
Член у Брэсцкая вобласць
www.dzedzich.org

У час палітычнага крызісу, 8 ліпеня 2021 года аб’яднанне «Дзедзіч» было ліквідавана «за парушэнні закона». Пракуратура палічыла, што арганізацыя нібыта вяла дзейнасць, якая не адпавядае заяўленым у статуце прадмеце і мэтам: замест аказання інфармацыйна-кансалтынгавых паслуг у галіне культуры арганізоўвала конкурсы мастацкіх твораў і трансляцыю ў сацыяльных сетках ролікаў, якія прапагандуюць фарміраванне ў грамадзян ухвальнага стаўлення да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў[5].

Праграмы правіць

  • інфармацыйнае агенцтва «Dzedzich Week-News»
  • экалагічны сектар
  • культурны сектар
  • маладзёвы інфармацыйны цэнтр
  • маладзёвыя абмены
  • цэнтр роўнага навучання
  • праграма працы з валанцёрамі

Зноскі

  1. Зарэгістравалі берасцейскі «Дзедзіч»(недаступная спасылка). Наша Ніва (24 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 29 сакавіка 2013.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016. Праверана 14 ліпеня 2021.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016. Праверана 14 ліпеня 2021.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016. Праверана 14 ліпеня 2021.
  5. У Берасьці ўлады ліквідавалі яшчэ 2 арганізацыі: «Дзедзіч» і «За свой горад»

Спасылкі правіць