Дзень Лачплэсіса

Дзень Ла́чплэсіса (лат.: Lāčplēša diena) — дзень памяці герояў, якія загінулі за вызваленне Латвіі, адзначаецца 11 лістапада. Свята названа ў гонар героя латышскага нацыянальнага эпасу Лачплэсіса, які з’яўляецца ўвасабленнем барацьбы латышскага народа за свабоду роднай зямлі ад іншаземных захопнікаў[1][2][3][4]..

Запальванне свечак каля муроў Рыжскага замка 11 лістапада 2014 года
Парад ўзброеных сіл Латвіі ў Рызе каля Манумента Свабоды ў Дзень Лачплэсіса

Падчас так званай Бермантыяды ў 1919 годзе Узброеныя сілы Латвіі разграмілі заходнерасійскую добраахвотніцкую армію ў Пардаўгаве (левабярэжжа Заходняй Дзвіны). У гэты дзень быў заснаваны Ваенны ордэн Лачплэсіса.

У часы Латвійскай ССР гэта свята было пад забаронай, але з 1988 года яго зноў пачалі адзначаць. У 1989 годзе было ўстаноўлена, што гэты дзень будзе гістарычнай памятнай датай, а з 1990 года ён стаў Днём памяці загінулых герояў[5][6].

Адной з самых вядомых традыцый у Дзень Лачплэсіса з’яўляецца запальванне свечак у Рыжскім замку[7][8].

Зноскі

  1. Vast programme of festivities prepared for Lacplesis Day celebrations (англ.). bnn-news.com. Baltic News Network — News from Latvia, Lithuania, Estonia (11 лістапада 2011). Праверана 25 сакавіка 2020.
  2. Patriotism swells during holiday week (англ.). eng.lsm.lv. Public broadcasting of Latvia. Праверана 25 сакавіка 2020.
  3. Latvia remembers Lacplesis Day. baltictimes.com. The Baltic Times. Праверана 25 сакавіка 2020.
  4. Latvia celebrates Lāčplēsis Day (англ.). bnn-news.com. Baltic News Network — News from Latvia, Lithuania, Estonia (11 лістапада 2016). Праверана 25 сакавіка 2020.
  5. Latvian government conceptually supports making Lāčplēsis Day a holiday (англ.). bnn-news.com. Baltic News Network — News from Latvia, Lithuania, Estonia (10 красавіка 2018). Праверана 25 сакавіка 2020.
  6. Saeima supports making military remembrance day a holiday (англ.). eng.lsm.lv. Public broadcasting of Latvia. Праверана 25 сакавіка 2020.
  7. Thousands of people left candles to commemorate the fallen on Lāčplēsis Day (англ.). bnn-news.com. Baltic News Network — News from Latvia, Lithuania, Estonia (12 лістапада 2013). Праверана 25 сакавіка 2020.
  8. World public invited to light a 'virtual' candle for Lāčplēša day (англ.). eng.lsm.lv. Public broadcasting of Latvia. Праверана 25 сакавіка 2020.

Спасылкі правіць