Дзень без аўтамабіля

Дзень без аўтамабіля (англ.: Car Free Day), таксама Сусветны дзень без аўтамабіля (англ.: World Car Free Day) — міжнародная экалагічная кампанія, якая праводзіцца штогод 22 верасня.

Штомесячны дзень без аўтамабіляў у Джакарце, 2010

Апісанне правіць

 
Карта краін, якія ўдзельнічаюць у падзеях Еўрапейскага тыдня мабільнасці і Дня без аўтамабіля

Падчас кампаніі цэнтры многіх гарадоў замыкаюцца для аўтамабільнага руху. Ідэя гэтага дня паўстала ў 1998 годзе ў Францыі. Мэтай кампаніі з'яўляецца кшталтаванне праэкалагічнай мадэлі паводзінаў, распаўсюджанне інфармацыі аб негатыўных наступствах ужывання аўтамабіля, перакананне еўрапейцаў да альтэрнатыўных сродкаў транспарту, прамоцыя публічнага транспарту і дэманстрацыя, што жыццё ў месце без аўтамабіля ёсць не толькі магчымае, але таксама значна прыемнейшае. Кампанія датычыць таксама змяньшэння шуму і забруджвання паветра, з-за чаго ўплывае на паляпшэнне якасці жыцця ў месце.

У Еўропе і свеце правіць

У Польшчы Дзень без аўтамабіля праводзіцца ад 2002 года, пад патранатам Міністэрства навакольнага асяроддзя. У 2008 да кампаніі далучыліся 84 польскія гарады. У гэты дзень не трэба набываць білет у любым відзе публічнага транспарту, чаму папярэднічае інфармацыйная прапаганда пакінуць у гэты дзень аўтамабіль і скарыстацца грамадскім транспартам.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць