Дзень беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства, першапачаткова назва Дзень беларускага пісьменства і друку — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання[1].
Дзень беларускага пісьменства | |
---|---|
![]() |
|
Свята ў Заслаўі ў 2014 г. | |
Афіцыйна | Беларусь |
Адзначаецца | першая нядзеля верасня |
ГісторыяПравіць
Задума свята з’явілася ў Міністэрстве культуры і друку Беларусі пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 мая 1994 з’явілася пастанова аб заснаванні свята Дня беларускага пісьменства[2].
Першапачаткова дата святкавання была прымеркавана да дня выдання першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 года[2]. З 1998 года дата святкавання ўстаноўленая ў першую нядзелю верасня[1].
Месцы правядзення святаўПравіць
Дзень беларускага пісьменства адзначаўся ў наступных гарадах і гарадскіх пасёлках:
- 1994 — Полацк
- 1995 — Тураў
- 1996 — Навагрудак
- 1997 — Нясвіж
- 1998 — Орша
- 1999 — Пінск
- 2000 — Заслаўе
- 2001 — Мсціслаў
- 2002 — Мір
- 2003 — Полацк
- 2004 — Тураў
- 2005 — Камянец
- 2006 — Паставы
- 2007 — Шклоў
- 2008 — Барысаў
- 2009 — Смаргонь
- 2010 — Хойнікі
- 2011 — Ганцавічы
- 2012 — Глыбокае
- 2013 — Быхаў
- 2014 — Заслаўе
- 2015 — Шчучын
- 2016 — Рагачоў
- 2017 — Полацк
- 2018 — Іванава
- 2019 — Слонім
- 2020 — Бялынічы
- 2021 — Капыль
- 2022 — Добруш
У філатэлііПравіць
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Архіўная копія (недаступная спасылка). Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 11 снежня 2012.
- ↑ 2,0 2,1 У беларускага слова — свята . Віцебскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №5 прыборабудавання. Праверана 18 снежня 2012.
ЛітаратураПравіць
- Вера Гнілазуб. Сталіцы Дня беларускага пісьменства // Белорусская нива. — 1 верасня 2012. — № 157.