Дзень незалежнасці Рэспублікі Малдова

Дзень незалежнасці Рэспублікі Малдова (рум.: Ziua Independenței) — нацыянальнае свята Рэспублікі Малдова, якім адзначаецца прыняцце Дэкларацыі пра незалежнасць. Афіцыйнае дзяржаўнае свята і выходны дзень.

Дзень незалежнасці Рэспублікі Малдова
Дзень незалежнасці Рэспублікі Малдова
Святкаванне Дня незалежнасці ў 2008 годзе
Адзначаецца штогод
у перыяд з 1991 года
Звязана з прыняццем Дэкларацыі пра незалежнасць

Гісторыя правіць

27 жніўня 1991 года ў Малдаўскай ССР быў скліканы Вялікі нацыянальны сход, у выніку якога Парламент прагаласаваў за прыняцце Дэкларацыі аб незалежнасці[1].

У гэты дзень Прэзідэнт Малдовы звяртаецца з віншавальнай прамовай да нацыі. У сталіцы краіны — Кішынёве і іншых гарадах рэспублікі праходзяць розныя святочныя мерапрыемствы. У Кішынёве ўрачыстасці праходзяць на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу. Завяршае Дзень незалежнасці святочны салют[2].

Зноскі

Спасылкі правіць