Дыфазіястр трохкаласковы

(Пасля перасылкі з Дзераза трохкаласковая)

Дыфазіястр трохкаласковы, Дзераза трохкаласковая[1] (Diphasiastrum tristachyum) — від травяністых раслін роду Дыфазіястр (Diphasiastrum) сямейства Дзеразовыя (Lycopodiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Турцыі, Грузіі і Паўночнай Амерыцы. Насяляе бясплодныя кіслыя глебы ў адкрытых хваёвых і дубовых лясах.

Дыфазіястр трохкаласковы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diphasiastrum tristachyum Holub, 1975

Сінонімы
Lycopodium tristachyum Pursh

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  512330
NCBI  37432
EOL  597834
IPNI  81299-2
TPL  tro-26610809

Апісанне правіць

Шматгадовая расліна 7-12 (15) см вышынёй. Парасткі сабраны ў вельмі шчыльныя, веерападобныя пучкі, 7-15 (20) см вышынёй. Стэрыльныя галіны вузкія, 1,1-1,5 (1,7) мм, злёгку сплясканыя, цёмна-зялёныя або шэраватыя, аднакаляровыя з абодвух бакоў. Спінное лісце шырокае, амаль аднолькавае з бакавым, брушное лісце трохі карацей спіннога, вельмі выпуклае. Галіны разгалінаваныя пад вуглом 30 ° і менш. Стробілы размешчаны як на галоўнай восі, так і на бакавых доўгіх ножках[2].

Распаўсюджанне правіць

У Еўропе сустракаецца ў такіх краінах, як Бельгія, Люксембург, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Швейцарыя, Нідэрланды, Венгрыя, Ісландыя, Італія, Латвія, Літва, Беларусь, Нарвегія, Польшча, Расія, Румынія, Славенія, Швецыя, Украіна. У Паўночнай Амерыцы від можна сустрэць у Канадзе і ЗША[3][4].

Гібрыды правіць

D. tristachyum утварае мноства гібрыдаў з іншымі прадстаўнікамі роду Diphasiastrum. Сярод іх:

  • Diphasiastrum × zeilleri (Rouy) Holub (D. complanatum X tristachyum);
  • Diphasiastrum × habereri (House) Holub (D. digitatum X tristachyum);
  • Diphasiastrum × issleri (Rouy) Holub (D. alpinum X tristachyum);
  • Diphasiastrum × sabinifolium (Willdenow) Holub (D. sitchense X tristachyum)[5].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lycopodium tristachyum Pursh
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К. : Наук. думка, 1987. — С. 21
  3. The Euro+Med Plantbase Project. ww2.bgbm.org. Праверана 15 студзеня 2019.
  4. Catalogue of Life : Diphasiastrum tristachyum (Pursh) J. Holub(недаступная спасылка). www.catalogueoflife.org. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2019. Праверана 15 студзеня 2019.
  5. Diphasiastrum tristachyum in Flora of North America @ efloras.org. web.archive.org (11 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2016. Праверана 15 студзеня 2019.