Дзераўноўскі сельсавет (Слонімскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Дзераўно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Дзераўная.

Дзераўноўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзераўная
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 139
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Піронімскага сельсавета перададзена вёска Піронім, з Мяляхавіцкага сельсавета — вёска Вішава[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Слонімскага раёна. 6 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Слонімскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Загрыцькава, Нагуевічы, Палатніца і Харашэвічы)[2].

У склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў. Большасць вёсак сельсавета ўзгадваецца яшчэ ў дакументах Вялікага Княства Літоўскага з пачатку XVI ст. як маёмасць магнатаў і шляхты. Маёнткі існавалі ў в. Вішава, Ісаевічы, Дзераўная, Харашэвічы, Высацк, Львоўшчына, Нагуевічы, Падгорная. У в. Вішава быў конезавод, у в. Дзераўная і Львоўшчына — спіртавыя заводы (вінакурні).

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек[3], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,7 % — палякі, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1139 чалавек[5].

Выдатныя мясціны

правіць

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца найвышэйшая кропка Слонімскага раёна - 223,4 м, на адлегласці 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Баяры. Таксама на тэрыторыі сельсавета (на паўночнай ваколіцы Дзераўная) знаходзіцца гара Вартавая (187,5 м), якая ўяўляе сабой старажытнае гарадзішча 2-ой паловы 1-ага тысячагоддзя н.э. З узгорка адкрываецца захапляльнае відовішча навакольных ландшафтаў. Каардынаты: 53° 12,589' N, 25° 28,856' E.

  • в. Баяры: вадзяны млын, царква
  • в. Высацк: царква св. Георгія (пач. XIX ст.)
  • в. Дзераўная: царква св. Троіцы (1914 г.)
  • в. Ісаевічы: былая сядзіба (XIX ст., не захавалася), парк

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць