Дзмітрый Іванавіч Біланог

украінскі футбаліст

Дзмітрый Іванавіч Біланог (укр.: Дмитро Іванович Білоног; нар. 26 мая 1995, Чаркасы, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Хробры» з Глогава.

Футбол
Дзмітрый Біланог
Поўнае імя Дзмітрый Іванавіч Біланог
Нарадзіўся 26 мая 1995(1995-05-26)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 184 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Хробры
Маладзёжныя клубы
2008—2012 Украіна Шахцёр (Данецк)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2013—2015   Украіна Шахцёр-3 (Данецк) 34 (10)
2015—2017 Расія Урал (Екацярынбург) 2 (0)
2016—2017   Украіна Зорка (Крапыўныцкы) 16 (3)
2018 Украіна Зорка (Крапыўныцкы) 12 (3)
2018   Украіна Алімпік (Данецк) 5 (1)
2019—2020 Беларусь Дынама (Мінск) 30 (7)
2020 Фінляндыя Марыехамн 10 (1)
2021 Расія Енісей (Краснаярск) 11 (1)
2021 Украіна Металіст (Харкаў) 0 (0)
2021   Украіна Мынай 15 (1)
2022 Літва Рыцярэй (Вільнюс) 28 (8)
2023— Польшча Хробры (Глогаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Украіна Украіна (да 16) 15 (5)
2010—2012 Украіна Украіна (да 17) 22 (9)
2013 Украіна Украіна (да 18) 1 (0)
2013—2014 Украіна Украіна (да 19) 9 (1)
2014 Украіна Украіна (да 20) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнай акадэміі данецкага «Шахцёра». Гуляў за ўкраінскія клубы, екацярынбургскі «Урал».

У 2019 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». У жніўні 2020 года пакінуў каманду[3].

У верасні 2020 года далучыўся да фінскага клуба «Марыехамн», а ў лютым 2021 года перайшоў у краснаярскі «Енісей», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з харкаўскім «Металістам» і адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Мынай».

У сакавіку 2022 года перабраўся ў літоўскі «Рыцярэй». З 8 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне 2022. У лютым 2023 года стаў іграком польскага клуба «Хробры».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія і маладзёжную зборныя Украіны.

Зноскі

  1. Dmytro Bilonog // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmytro Bilonoh // FBref.com
  3. Дмитрий Билоног уходит из минского "Динамо"