Дзмітрый Іванавіч Смірноў
Дзмітрый Іванавіч Смірно́ў (руск.: Дмитрий Иванович Смирнов; 26 чэрвеня 1901 — 17 сакавіка 1975) — камандзір 121-га стралковага (50-я армія, 2-і Беларускі фронт), генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1944).
Смірноў Дзмітрый Іванавіч | |
---|---|
руск.: Дмитрий Иванович Смирнов | |
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1975 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1920—1960 |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
У Чырвонай Арміі з 1920 года. У 1922 годзе скончыў 12-я Уладзікаўказскія пяхотныя камандныя курсы, у 1929 г. курсы «Выстрал». У 1936 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Са снежня 1937 г. у Генштабе РСЧА. У 1940—1941 гадах на тэрыторыі Манголіі (у Харбіне) са спецыяльным заданнем. У снежні прызначаны камандзірам 122-й асобнай стралковай брыгады ў Прыволжскай ваеннай акрузе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з красавіка 1942 года на пасадзе камандзіра 122-й асобнай стралковай брыгады (Бранскі фронт), з чэрвеня 1942 года — камандзір 73-й стралковай дывізіі (Паўднёвы, Паўночна-Каўказскі, Бранскі, Цэнтральны франты). Са снежня1943 года камандзір 121-га стралковага корпуса (Беларускі, 1-ы і 2-і Беларускі франты).
Корпус пад камандаваннем генерал-маёра Д. І. Смірнова вызначыўся 24 чэрвеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Проня. Прарваў абарону праціўніка паўночна-заходней Чавусаў, захапіў плацдарм, вызваліў горад Чавусы і з баямі прайшоў каля 50 км, фарсіраваў Дняпро. 8 чэрвеня корпус удзельнічаў у вызваленні Магілёва.
Пасля вайны Д. І. Смірноў на пасадах у Савецкай Арміі (намеснік каменданта і камендант савецкага сектара Берліна, на пасадах у Галоўнай Інспекцыі Сухапутных войскаў, у ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ). З 1953 г. начальнік штаба Беларускай ваеннай акругі, у 1953—1957 гадах ваенны саветнік у арміі Румыніі. У 1957—1960 гг. Д. І Смірноў на пасадзе начальніка асноўнага факультэта акадэміі імя М. В. Фрунзэ.
З 1960 года генерал-маёр Д. І. Смірноў у адстаўцы. Жыў у Маскве.
Узнагароды правіць
- медаль «Залатая Зорка»
- ордэн Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сцяга,
- ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені,
- ордэн Суворава II ступені,
- ордэн Кутузава II ступені,
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі,
- медалі,
- замежныя ўзнагароды.
Зноскі
Літаратура правіць
- Смірноў Дзмітрый Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 56. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 329. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)
Спасылкі правіць
- Смирнов Дмитрий Иванович на сайце «Героі краіны»