Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі

Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі (28 кастрычніка (9 лістапада) 1864, с. Нізы, Пецярбургская губерня — 20 красавіка 1920, Растоў-на-Доне) — расійскі фізіёлаг раслін і мікрабіёлаг, заснавальнік вірусалогіі.

Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі
руск.: Дми́трий Ио́сифович Ивано́вский
Дата нараджэння 28 кастрычніка (9 лістапада) 1864[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1920(1920-06-20)[2] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вірусолаг, батанік, біёлаг
Навуковая сфера Фізіялогія
Мікрабіялогія
Вірусалогія
Месца працы
Навуковая ступень магістр[3]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік А. С. Фамінцын
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт ў 1888 годзе і быў пакінуты пры кафедры батанікі. Пад кіраўніцтвам А. М. Бекетава, А. С. Фамінцына і X. Я. Гобі вывучаў фізіялогію раслін і мікрабіялогію.

Асістэнт Батанічнай лабараторыі Пецярбургскай АН (з 1890 года), прыват-дацэнт Пецярбургскага (1895—1901), прафесар Варшаўскага (1901—1915) і Данскога (з 1915 года) універсітэтаў.

Памёр 20 красавіка 1920 года ў Растове-на-Доне. Пахаваны на тэрыторыі брацкіх могілак, у яго паўночна-ўсходняй частцы.

Навуковая дзейнасць

правіць

Пачаўшы ў 1887 годзе вывучэнне захворванняў тытуню на тэрыторыі Бесарабіі і Нікіцкага батанічнага саду, размежаваў так званыя рябуху і мазаічную хваробу (сумесна з В. В. Полаўцавым). Высветліў (1892), што ўзбуджальнік апошняй, у адрозненне ад бактэрый, нябачны ў мікраскоп пры самым моцным павелічэнні, праходзіць праз фарфоравыя фільтры і не расце на звычайных пажыўных асяроддзях. Выявіў у клетках хворых раслін крышталічныя ўключэнні («крышталі Іваноўскага»), адкрыўшы, такім чынам, асаблівы свет узбуджальнікаў захворванняў небактэрыяльнай і непратазойнай прыроды, названых пасля вірусамі. Іваноўскі разглядаў іх як драбнюткія жывыя арганізмы. Акрамя таго, Іваноўскі апублікаваў працы пра асаблівасці фізіялагічных працэсаў у хворых раслінах, уплыў кіслароду на спіртавое закісанне у дрожджаў, стане хларафілу ў раслінах, яго ўстойлівасці да святла, значэнні караціну і ксантафілу, па глебавай мікрабіялогіі.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2