Дзмітрый Іўсцінавіч Горын

Дзмітрый Іўсцінавіч Горын (нар.18 лютага 1907, с. Патап’ева, Піцелінскі раён, Разанская вобласць, Расія — 28 чэрвеня 1991) — беларускі спецыяліст у галіне сельскагаспадарчага машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1954), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Дзмітрый Іўсцінавіч Горын
Дата нараджэння 18 лютага 1907(1907-02-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1991(1991-06-28) (84 гады)
Месца пахавання
Дзеці Галіна Дзмітрыеўна Горына
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1954) і кандыдат тэхнічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік дацэнт
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі аўтамабільна-дарожны інстытут імя В. У. Куйбышава (1935).

Працаваў у Магілёўскім аўтарамонтным заводзе (з 1935, майстар, начальнік інструментальнага цэха, аддзела), Беларускім політэхнічным інстытуце (у 1937—1939 — рэктар, 1952—1958 — дацэнт кафедры «Аўтамабілі»)[1], АН БССР (1939—1941, вучоны сакратар, адначасова загадчык групы тэхналогіі машынабудавання), Міністэрстве аўтамабільнага транспарту БССР (1945—1952, намеснік міністра), Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1958, у 1958—1968 — рэктар)[2].

Навуковыя інтарэсы: рамонт і эксплуатацыя сельскагаспадарчай тэхнікі.

Похаваны на Чыжоўскіх могілках (сектар 9), г. Мінск.

Узнагароды правіць

Ордэн «Знак Пашаны» (двойчы), ордэн Айчыннай вайны II ступені, Медаль «За абарону Ленінграда», «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.» і інш[3].

Зноскі