Дзмітрый Анатольевіч Горчаў

Дзмітрый Анатольевіч Горчаў (27 верасня 1963, Цалінаград, Казахская ССР — 25 сакавіка 2010, Гасцілава, Невельскі раён, Пскоўская вобласць, Расія) — расійскі празаік, мастак, ілюстратар.

Дзмітрый Анатольевіч Горчаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 верасня 1963(1963-09-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 2010(2010-03-25)[1] (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
  • Гасцілава[d]
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, мастак
Гады творчасці з 1999
Мова твораў руская
gorchev.lib.ru
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Скончыў Алма-Ацінскі педагагічны інстытут замежных моў. Працаваў токарам, настаўнікам замежнай мовы, сістэмным адміністратарам, тэхнічным перакладчыкам. У 1999 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург. Да 2005 года працаваў галоўным мастаком выдавецтва «Геликон Плюс» і часопіса Барыса Стругацкага «Полдень. XXI век».

З 2007 года пражываў у Невельскім раёне Пскоўскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Санкт-Пецярбурга.

Набыў вялікую папулярнасць у інтэрнэце, стаў адным з першых «тысячнікаў» у Жывым Часопісе. Творчасць Горчава прадстаўлена ў Бібліятэцы Машкова. Удзельнічаў у тэлеперадачы «Школа зласлоўя».

Апавяданні Горчава — дасціпныя і рознабаковыя мініяцюры са смелымі моўнымі эксперыментамі. Горчаў парадзіраваў «народную» апісальную рыторыку, гарадскія легенды; працаваў са стылістыкай сказу і нарыса, сюжэтным абсурдам і алагізмам, успадкоўваючы традыцыі Міхаіла Зошчанкі і Данііла Хармса.

25 сакавіка 2010 года знойдзены мёртвым каля свайго дома ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці[2]. Прычынай смерці стала шырокае ўнутранае крывавыліванне, як паведаміла ў блогу пісьменніка яго жонка Кацярына. Пісьменнік пахаваны ў вёсцы, у якой жыў[3].

Бібліяграфія

правіць
  • Расказы. — СПб.: Гелікон Плюс, 1999.
  • Прыгажосць. — СПб.: Гелікон Плюс, 2000.
  • Прыгажосць — Брыдота. — СПб.: Гелікон Плюс, 2001.
  • Сволачы. — СПб.: Амфара, 2002. Перавыданне: СПб.: Red Fish, Амфара, 2005.
  • Асенняя Жаба. — СПб.: Гелікон Плюс, 2004.
  • План выратавання. — СПб.: Амфара, 2005.
  • Жыццё ў каструлі. — СПб.: Гелікон Плюс, 2006.
  • 13 рублёў. — СПб.: Гелікон Плюс, 2007.
  • Міліцэйскае танга. — СПб.: Амфара, 2007.
  • Дзікае жыццё Гандваны. — М.: CheBook, 2008.

Зноскі

Спасылкі

правіць