Дзмітрый Андрэевіч Бірукоў

Дзмітрый Андрэевіч Бірукоў (руск.: Дмитрий Андреевич Бирюков; 19 жніўня [1 верасня] 1904, Новачаркаск, Расійская Імперыя — 8 студзеня 1969) — савецкі фізіёлаг, акадэмік АМН СССР.

Дзмітрый Андрэевіч Бірукоў
Род дзейнасці галоўны рэдактар, фізіёлаг
Дата нараджэння 1 (14) верасня 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1969(1969-01-08)[1] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Новачаркаску. У 1927 годзе скончыў універсітэт у Растове-на-Доне. У 1928 годзе на запрашэнне Івана Паўлава пераехаў у Маскву, працаваў у інстытуце фізіялогіі АН СССР. Працаваў Дзмітрый Бірукоў да 1935 года, пасля чаго з 1935 года пайшоў на павышэнне — узначальваў кафедры фізіялогіі ў ВНУ Растова-на-Доне, Варонежа, Масквы і Ленінграда.

У 1944 годзе становіцца дырэктарам Варонежскага медыцынскага інстытута. Гэтую пасаду ён займаў да 1949 года. З 1950-па 1969 год загадваў аддзелам параўнальнай фізіялогіі і паталогіі, а таксама з’яўляўся дырэктарам інстытута эксперыментальнай медыцыны АМН СССР. Памёр 8 студзеня 1969 г., пахаваны на Багаслоўскіх могілках (пляцоўка Ваенна-Медыцынскай акадэміі) Ленінграда.

Зноскі

  1. Бирюков Дмитрий Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 24 лютага 2017.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1