Адкрыць галоўнае меню

Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў (руск.: Дмитрий Андреевич Фурманов) — (26 кастрычніка (7 лістапада) 1891, сяло Серада, Расійская імперыя — 15 сакавіка 1926, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі пісьменнік-празаік, рэвалюцыянер, ваенны і палітычны дзеяч.

Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў
Дмитрий Андреевич Фурманов
Furmanov by malutin.jpg
Дата нараджэння 26 кастрычніка (7 лістапада) 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1926(1926-03-15)[1] (34 гады) ці 25 сакавіка 1926(1926-03-25)[2] (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка: Ганна Мікіцішна Сцяшэнка[d]
Альма-матар
Прыналежнасць
Званне Генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі Ордэн Чырвонага Сцяга
Commons-logo.svg Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 26 кастрычніка (7 лістапада) 1891 года ў сяле Серада Кастрамской губерні (цяпер горад Фурманаў Іванаўскай вобласці) у сялянскай сям’і.

У 1909—1912 гадах вучыўся ў рэальным вучылішчы горада Кінешма.

У 1912—1914 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У гады Першай сусветнай вайны быў братам міласэрнасці.

У 1917—1918 гадах — эсэр-максімаліст, затым — анархіст. З 1918 года член РКП(б).

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі: са студзеня 1919 году — камісар 25-й стралковай дывізіі, са жніўня 1919 году — начальнік палітуправы Туркестанскага фронту, з сакавіка 1920 году — упаўнаважаны па Сямірэчанскай вобласці, удзельнічаў у падаўленні антысавецкага паўстання ў Сямірэччы, знішчэнні врангелеўскага дэсанту на Кубані.

З 1921 года ў Маскве, на літаратурнай працы. У 1924 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Маскоўскага ўніверсітэта.

У 1924—1925 гадах — сакратар Маскоўскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (МАПП).

Памёр 15 сакавіка 1926 ад менінгіту. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Фурманов Дмитрий Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 29 жніўня 2019.

СпасылкіПравіць