Дзмітрый Сяргеевіч Анцілеўскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Анцілеўскі)

Дзмітрый Анцілеўскі (нар. 12 чэрвеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Дзмітрый Анцілеўскі
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Анцілеўскі
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1997(1997-06-12)[1] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 90
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 4 (0)
2017   Беларусь Дняпро (Магілёў) 19 (0)
2018 Беларусь Мінск 16 (4)
2018—2019 Беларусь Дынама (Мінск) 7 (0)
2020— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 25 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (2)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (6)
2020— Беларусь Беларусь 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2021

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 і 2015 гадах выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.

З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 29 лістапада 2015 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (3:1), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму. У снежні 2015 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[2].

Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней стаў выступаць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. З ліпеня па верасень 2016 года не гуляў з-за чарговай траўмы. Аднавіўшыся, 14 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць мікашэвіцкага «Граніта» (1:0). Пазней згуляў яшчэ ў некалькіх матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.

У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў магілёўскі «Дняпро»[3]. У складзе магіляўчан стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену. У ліпені 2017 года арэнднае пагадненне, разлічанае на першую палову чэмпіянату, было падоўжана да канца сезона[4].

У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[5] і стаў трэніравацца з «Мінскам». У сакавіку афіцыйна стаў іграком сталічнага клуба[6]. Стаў адным з лідараў каманды, у 16 матчах Вышэйшай лігі забіў 4 галы і аддаў 5 галявых перадач.

У жніўні 2018 года перайшоў у мінскае «Дынама»[7], дзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2019 года стаў часцей выхадзіць на поле, у тым ліку ў асноўным складзе, аднак з чэрвеня таў выступаць толькі за дубль, а ў ліпені выбыў з-за траўмы. У кастрычніку 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[8].

З лютага 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[9]. Замацаваўся ў аснове, а з лета стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе, забіў 7 галоў у чэмпіянаце Беларусі, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя медалі. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з жодзінскім клубам[10].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2013—2015 гадах гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

У лістападзе 2020 года ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2020 года ў матчы Лігі нацый супраць Літвы (2:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль БАТЭ   23 3
2015 дубль БАТЭ   22 10
2016 Д1 БАТЭ   4 0
2017 Д1 Дняпро   19 0
2018 (1) Д1 Мінск   16 4
2018 (2) Д1 Дынама   2 0
2019 (1) Д1 Дынама   5 0
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ   25 7

Зноскі

СпасылкіПравіць