Дзмітрый Міхайлавіч Асіпенка

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Асіпенка)

Дзмітрый Асіпенка (нар. 12 снежня 1982, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала».

Футбол
Дзмітрый Асіпенка
Поўнае імя Дзмітрый Міхайлавіч Асіпенка
Нарадзіўся 12 снежня 1982(1982-12-12)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 171 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 77
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Беларусь Трактар (Мінск) 22 (9)
2001—2004 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 106 (39)
2005—2006 Беларусь Смаргонь 52 (31)
2007—2010 Беларусь Мінск 109 (32)
2011 Украіна Ворскла (Палтава) 15 (2)
2012—2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 88 (30)
2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 18 (4)
2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 21 (1)
2017—2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 25 (5)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 4 (1)
2019— Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 50 (32)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2021.

Клубная кар’ераПравіць

Пачаў кар’еру ў Мінску, некаторы час гуляў за «Смаргонь», потым перайшоў у «Мінск», з якім заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату 2010. У 2011 годзе перайшоў у палтаўскую «Ворсклу», але пазней страціў месца ў аснове.

«Шахцёр»Правіць

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», дзе хутка стаў асноўным нападнікам. У сезоне 2012 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату і выйграў срэбраныя медалі. У сезоне 2013 стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату пасля Віталя Радзівонава і зноў атрымаў срэбра.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[3]. Сезон 2014 распачынаў як нападнік, але потым саступіў месца Мікалаю Янушу, а сам стаў выкарыстоўвацца як флангавы паўабаронца. У выніку забіў толькі 4 галы за сезон.

У студзені 2015 года стала вядома, што Асіпенка не будзе выступаць за салігорскі клуб у сезоне 2015[4]. 25 студзеня было афіцыйна абвешчана аб раставанні з гарнякамі[5].

«Граніт»Правіць

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў малдаўскай «Дачыі», але кантракт так і не быў заключаны[6]. Пазней цікавасць да Асіпенкі праяўлялі розныя беларускія клубы, як то «Тарпеда-БелАЗ», «Мінск», «Слуцк» і «Нёман»[7]. У выніку, у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[8].

4 красавіка 2015 года ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць «Шахцёра» (0:3) Асіпенка атрымаў траўму, з-за якой выбыў да мая. У чэрвені з’яўляўся на полі, выходзячы на замену, а потым замацаваўся ў стартавым складзе мікашэвічцаў. У ліпені падоўжыў кароткатэрміновы кантракт з клубам да канца сезона[9].

Вяртанне ў «Шахцёр»Правіць

3 снежня 2015 года стала вядома аб вяртанні Асіпенкі ў салігорскі «Шахцёр»[10]. У сезоне 2016 выступаў звычайна ў якасці флангавага атакуючага паўабаронцы, аднак не меў трывалага месца ў аснове, часцей выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Салігорск[11].

«Іслач»Правіць

У лютым 2017 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам[12]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага нападніка каманды, але ў маі атрымаў траўму. У верасні 2017 года вярнуўся ў строй і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[13].

«Прамень»Правіць

У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[14]. У сезоне 2018 за «Прамень» толькі чатыры разы выйшаў на замену, аднак пасля выхаду на замену ў матчы апошнага тура 2 снежня супраць «Смалявічаў» забіў гол і ўсталяваў канчатковы лік 1:1, які дазволіў камандзе захаваць месца ў Вышэйшай лізе.

«Арсенал»Правіць

У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[15] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[16]. Разам з камандай перамог у Другой лізе 2019, з 26 галамі стаў трэцім бамбардзірам турніру і найлепшым бамбардзірам каманды. У 2020 годзе гуляў за «Арсенал» у Першай лізе, стаў капітанам каманды.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[17].

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2000 Д2 Трактар   22 9
2001 Д3 Лакаматыў   33 24
2002 Д2 Лакаматыў   28 8
2003 Д1 Лакаматыў   25 0
2004 Д2 Лакаматыў   20 7
2005 Д2 Смаргонь   26 17
2006 Д2 Смаргонь   26 14
2007 Д1 Мінск   26 1
2008 Д2 Мінск   26 14
2009 Д1 Мінск   25 7
2010 Д1 Мінск   32 10
2010/11 (2) Д1 Ворскла   11 2
2011/12 (1) Д1 Ворскла   4 0
2012 Д1 Шахцёр   30 14
2013 Д1 Шахцёр   30 12
2014 Д1 Шахцёр   28 4
2015 Д1 Граніт   18 4
2016 Д1 Шахцёр   21 1
2017 Д1 Іслач   19 4
2018 (1) Д1 Іслач   6 1
2018 (2) Д1 Прамень   4 1
2019 Д3 Арсенал   29 26
2020 Д2 Арсенал   21 6

Зноскі

  1. Dmitri Osipenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Asipenka // FBref.com
  3. Дмитрий Осипенко продлил контракт с "Шахтером"
  4. Кашевский, Осипенко и Галюза покинут «Шахтер»
  5. Футбол. Дмитрий Осипенко покинул солигорский "Шахтер"
  6. Наша "Дачия". Сломанные носы
  7. "Слуцк" проявляет интерес к Хачатуряну и Осипенко
  8. Алексей Тимошенко и Дмитрий Осипенко подписали контракты с "Гранитом". На просмотре Габовда и Петрикий
  9. "Гранит" продлил контракты с Невмывакой и Осипенко
  10. Дмитрий Осипенко вернулся в "Шахтер"
  11. "Шахтер" расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Павловым и Осипенко
  12. Дмитрий Осипенко стал игроком "Ислочи"
  13. Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули "Ислочь"
  14. "Луч" объявил о подписании Осипенко и Кийко
  15. "Луч" расстался с Осипенко
  16. В Беларуси появится новый футбольный клуб – «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко
  17. Дмитрий Осипенко продлил контракт с дзержинским "Арсеналом"