Дзмітрый Анатолевіч Бага

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Бага)

Дзмітрый Бага (нар. 4 студзеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама».

Футбол
Дзмітрый Бага
Dzmitry Baha - 27 January 2016.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Анатолевіч Бага
Нарадзіўся 4 студзеня 1990(1990-01-04)[1][2][3] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 185 см
Вага 77 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Нумар 25
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2015 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 120 (18)
2016 Ізраіль Хапаэль (Хайфа) 14 (0)
2016—2017 Грэцыя Атрамітас (Афіны) 26 (0)
2017—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 81 (6)
2021 Латвія Ліепая 21 (0)
2022 Беларусь Гомель 16 (1)
2023— Беларусь Дынама (Брэст)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2009—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 25 (1)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 8 (1)
2013—2019 Беларусь Беларусь 3 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2019

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2007 года выступаў за БАТЭ. У 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду. Пачынаючы з 2010 года стаў трывала трапляць у асноўны склад барысаўскага клуба. Доўгі час выступаў як цэнтральны паўабаронца, а ў сезоне 2013 стаў часцей выкарыстоўвацца на правым фланзе.

Сезон 2014 пачаў ак асноўны правы ўскрайні нападнік, але 5 красавіка ў матчы з «Мінскам» атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў жніўні, але яшчэ значны час толькі выхадзіў на замену. Толькі ў канцы сезона зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Сезон 2015 распачаў у аснове, але са жніўня страціў месца ў складзе і стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[5].

4 студзеня 2016 года падпісаў кантракт з ізраільскім клубам «Хапаэль» з Хайфы[6]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе каманды, якая па выніках сезона здолела захаваць месца ў элітным дывізіёне. У чэрвені 2016 года перайшоў у грэчаскі «Атрамітас»[7], дзе таксама быў іграком асновы.

У ліпені 2017 года стаў трэніравацца з БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[8]. Спачатку гуляў у стартавым складзе на пазіцыі правага абаронцы, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу барысаўчан. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[9]. У 2019—2020 гадах заставаўся іграком асновы барысаўскага клуба.

У студзені 2021 года пакінуў БАТЭ[10] і неўзабаве стаў іграком латвійскай «Ліепаі»[11], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2021 года[12].

У красавіку 2022 года перайшоў у «Гомель»[13], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З верасня 2022 года не гуляў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў гомельскі клуб[14][15].

У студзені 2023 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[16].

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за моладзевую і алімпійскую зборныя Беларусі. 15 кастрычніка 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Японіі. Пасля гэтага доўгі час не выклікаўся ў зборную, вярнуўся ў нацыянальную каманду ў 2018 годзе і згуляў яшчэ ў двух матчах.

ДасягненніПравіць

Грамадзянская пазіцыяПравіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].

Зноскі

  1. Dmitri Baga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Baha // FBref.com
  3. Dmitri Baga // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. https://www.fcgomel.by/team/main-roster/dmitriy-baga/
  5. Дмитрий Бага покинул БАТЭ
  6. Дмитрий Бага подписал контракт с с «Хапоэлем» из Хайфы
  7. Дмитрий Бага перешел в греческий «Атромитос»
  8. БАТЭ объявил о подписании контракта с Дмитрием Багой
  9. Дмитрий Бага подписал новый контракт с БАТЭ
  10. Дмитрий Бага покинул БАТЭ
  11. Дмитрий Бага перешел в "Лиепаю"
  12. Квартет белорусов покинул "Лиепаю"
  13. "Гомель" объявил о подписании контракта с Дмитрием Багой
  14. Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (30 лістапада 2022). Праверана 20 студзеня 2023.
  15. Дмитрий Бага покинул "Гомель" (руск.). football.by (30 снежня 2022). Праверана 20 студзеня 2023.
  16. Брестское "Динамо" объявило о подписании контракта с Дмитрием Багой (руск.). football.by (20 студзеня 2023). Праверана 20 студзеня 2023.
  17. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

СпасылкіПравіць