Дзмітрый Сяргеевіч Бяссмертны

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Бяссмертны)

Дзмітрый Бяссмертны (нар. 3 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Актабэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Дзмітрый Бяссмертны
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Бяссмертны
Нарадзіўся 3 студзеня 1997(1997-01-03)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг[3]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Актабэ
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2018 Беларусь Мінск 77 (6)
2019—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 72 (6)
2023— Казахстан Актабэ
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2016—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (1)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
2019—2022 Беларусь Беларусь 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 17 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2).

У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў галоўнай камандзе мінчан, нярэдка і ў стартавым складзе, дзе звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2017 ужо трывала замацаваўся як асноўны правы паўабаронца каманды, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы.

У студзені 2019 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. Спачатку быў іграком ратацыі, прыцягваўся да дубля, а з кастрычніка 2019 года ў сувязі з траўмай Аляксея Рыаса замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У сезоне 2021 з’яўляўлся на полі нерэгулярна, а ў 2022 годзе стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У красавіку 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам да канца 2023 года[6].

У сакавіку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. У ліпені 2023 года пакінуў БАТЭ[7], а ў жніўні папоўніў склад казахстанскага «Актабэ»[8].

Міжнародная кар’ера правіць

Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

17 студзеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матча супраць Кыргызстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 16 лістапада 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2020 супраць Германіі (0:4), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Мінск   29 4
2015 Д1 Мінск   1 0
2016 Д1 Мінск   18 1
2017 Д1 Мінск   28 1
2018 Д1 Мінск   30 4
2019 Д1 БАТЭ   8 0
2020 Д1 БАТЭ   20 0
2021 Д1 БАТЭ   16 1
2022 Д1 БАТЭ   28 5
2023 (1) Д1 БАТЭ   0 0

Крыніцы правіць

  1. Dmitri Bessmertniy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmitriy Bessmertny // FBref.com
  3. https://fcbate.by/team/base/19
  4. Дмитрий Бессмертный стал игроком БАТЭ
  5. Дмитрий Бессмертный продлил контракт БАТЭ
  6. Бессмертный продлил контракт с БАТЭ
  7. Еще один футболист из "черного списка" покинул БАТЭ (руск.). football.by (28 ліпеня 2023). Праверана 28 ліпеня 2023.
  8. Бессмертный заявлен за "Актобе" (руск.). football.by (6 жніўня 2023). Праверана 7 жніўня 2023.