Дзмітрый Віктаравіч Пятруша
Дзмітрый Віктаравіч Пятруша (нар. 1983) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Сын дзяржаўнага дзеяча Віктара Леанідавіча Пятрушы.
Дзмітрый Віктаравіч Пятруша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Іванавіч Бузоўскі | ||||||
Нараджэнне | 20 жніўня 1983[1] (37 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 2006 годзе Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. У тым жа годзе пачаў працоўную дзейнасць майстрам службы эксплуатацыі газавай гаспадаркі філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» РУП «Віцебскаблгаз», у 2008—2016 гадах на кіруючых пасадах. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З ліпеня 2016 па чэрвень 2018 працаваў на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара — начальніка ўпраўлення і перспектыўнага развіцця і інвестыцый дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз».
З 28 чэрвеня 2018 года — кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска.
УзнагародыПравіць
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2020)[2].