Дзмітрый Сяргеевіч Герман

(Пасля перасылкі з Дзмітрый Герман)

Дзмітрый Герман (нар. 12 чэрвеня 1988, Бяроза) — беларускі футбаліст, паўабаронца латвійскага клуба «Лакаматыў» з Даўгаўпілса.

Футбол
Дзмітрый Герман
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Герман
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1988(1988-06-12)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Латвія Лакаматыў
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2006 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2007 — 2009 Беларусь Бяроза 79 (12)
2010 Беларусь Баранавічы 28 (8)
2011 — 2012 Беларусь Белтрансгаз (Слонім) 46 (9)
2012 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 12 (3)
2013 Беларусь Гарадзея 19 (2)
2014 — 2015 Беларусь Славія-Мазыр 43 (4)
2016 — 2018 Беларусь Дынама-Брэст 33 (6)
2017   Літва Атлантас (Клайпеда) 16 (2)
2018   Беларусь Слуцк 8 (0)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 22 (4)
2020 — Латвія Лакаматыў (Даўгаўпілс)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2020.


Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскага «Дынама», выступаў за дубль клуба, а ў 2007 годзе далучыўся да другалігавай «Бярозы». У сезоне 2010 паспяхова выступаў за «Баранавічы» ў Першай лізе, пасля чаго далучыўся да слонімскага «Белтрансгаза» і стаў адным з яго лідараў.

У лютым 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў «Брэсце», але беспаспяхова[2]. У другой палове 2012 года выступаў за «Ведрыч-97». Па заканчэнні сезона намагаўся працаўладкавацца ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[3]. У выніку ў лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[4].

З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[5], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Неўзабаве здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка стаў адным з асноўных нападнікаў.

У лютым 2016 года пакінуў «Славію» і адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама»[6], з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе «Дынама» здолеў замацавацца ў аснове, гуляў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2016.

У першай палове 2017 года страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу»[8], дзе стаў трывала гуляць у аснове.

У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з брэсцкай камандай[9]. Пазней, аднак, не трапіў на другі турэцкі збор «Дынама», і неўзабаве далучыўся да «Слуцка», які ў лютым 2018 года арандаваў іграка[10]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня да канца сезона не з’яўляўся на полі з-за траўмы.

У снежні 2018 года пакінуў слуцкую каманду[11] і неўзабаве перайшоў у брэсцкі «Рух»[12]. У складзе «Руха» звычайна гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[13].

Сезон 2020 пачынаў у складзе даўгаўпілскага «Лакаматыва»[14].

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 дубль Дынама Мінск   5 0
2007 Д3 Бяроза   26 3
2008 Д3 Бяроза   28 3
2009 Д3 Бяроза   25 6
2010 Д2 Баранавічы   28 8
2011 Д3 Белтрансгаз   28 6
2012 (1) Д3 Белтрансгаз   18 3
2012 (2) Д2 Ведрыч-97   12 3
2013 Д2 Гарадзея   19 2
2014 Д2 Славія-Мазыр   22 2
2015 Д1 Славія-Мазыр   21 2
2016 Д1 Дынама-Брэст   27 4
2017 (1) Д1 Дынама-Брэст   6 2
2017 (2) Д1 Атлантас   16 2
2018 Д1 Слуцк   8 0
2019 Д2 Рух   22 4

Зноскі

  1. Soccerway Праверана 12 чэрвеня 2019.
  2. Семенюк стал игроком «Бреста», Герман и Лапшин покинули расположение клуба
  3. Чередниченко подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ»
  4. Пухов, Мархель и Герман подписали контракты с «Городеей»
  5. Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке "Славии"
  6. "Славия" рассталась с Дмитрием Германом, Петр Зыль не подошел команде
  7. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
  8. Брестское "Динамо" отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским
  9. Радослав Латал провел первую тренировку брестского "Динамо"
  10. "Слуцк" арендовал Германа у брестского "Динамо"
  11. Сергей Щегрикович и Дмитрий Герман покинули "Слуцк"
  12. Дмитрий Герман продолжит карьеру в "Рухе"
  13. "Рух" объявил о расставании с Германом и Букаткиным
  14. «Локо» настроен по-боевому

СпасылкіПравіць