Дзмітрый Уладзіміравіч Гомза

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Гомза)

Дзмітрый Гомза (нар. 3 мая 1987, Баранавічы) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Дзмітрый Гомза
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Уладзіміравіч Гомза
Нарадзіўся 3 мая 1987(1987-05-03)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 77 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2008 Беларусь Гарадзея 7 (0)
2009 Беларусь Бяроза 4 (1)
2009—2010 Беларусь Баранавічы 41 (5)
2011 Беларусь Белтрансгаз (Слонім) 24 (26)
2012 Беларусь Гомель 0 (0)
2012   Беларусь Віцебск 25 (16)
2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 2 (0)
2013 Беларусь Гарадзея 15 (4)
2014 Беларусь Віцебск 15 (4)
2014—2015 Беларусь Гомельчыгунтранс 41 (15)
2016—2017 Беларусь Гомель 33 (9)
2017—2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) 43 (25)
2019 Беларусь Смалявічы 26 (11)
2020—2021 Беларусь Гомель 52 (22)
2022 Беларусь Белшына (Бабруйск) 27 (6)
2023 Беларусь Паперпрам (Гомель) 6 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец баранавіцкага футбола, спачатку гуляў у клубах ніжэйшых ліг. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам «Белтрансгаза» ў Другой лізе.

У пачатку 2012 года перайшоў у «Гомель», за які не згуляў ніводнага матча ў аснове (тым не менш стаў пераможцам Суперкубка Беларусі 2012) і хутка быў аддадзены ў арэнду «Віцебску». У «Віцебску» стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2012.

Пасля сезона 2012 пакінуў гомельскі клуб і ў лютым 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У жодзінскім клубе, аднак, не замацаваўся і ў ліпені 2013 года стаў іграком «Гарадзеі», дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2014 года пакінуў «Гарадзею»[5] і ў лютым падпісаў кантракт з «Віцебскам»[6]. Але на гэты раз ужо не здолеў прадэманстраваць бамбардзірскіх паказчыкаў двухгадовай даўніны, за палову сезона забіў 4 галы. У жніўні 2014 года пакінуў віцебскі клуб[7] і перайшоў у «Гомельчыгунтранс», дзе стаў асноўным нападнікам.

У сакавіку 2016 года зноў апынуўся ў складзе «Гомеля»[8]. У сезоне 2016 быў асноўным нападнікам гамяльчан і дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе, а сам быў прызнаны заўзятарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне[9]. У сезоне 2017 страціў месца ў аснове і згуляў толькі ў сямі матчах Вышэйшай лігі, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2017 года кантракт нападніка з «Гомелем» па пагадненні бакоў быў разарваны, і Дзмітрый стаў іграком «Белшыны»[10]. У сезоне 2018 з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2019 года стаў іграком «Смалявічаў»[11]. У якасці асноўнага нападніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2019 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[12]. У сезоне 2020 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, з 14 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У 2021 годзе заставаўся іграком гомельскай каманды ў Вышэйшай лізе, дзе рэгулярна гуляў у аснове, адзначыўся 8 галамі за сезон.

У студзені 2022 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у лютым падпісаў кантракт[13]. Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з лета замацаваўся ў стартавым складзе. Па выніках сезона з 6 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.

У лютым 2023 года папоўніў склад гомельскага «Паперпрама»[14]. У маі 2023 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў абвешчаны АБФФ персонай нон-грата ў беларускім футболе[15], пасля чаго па пагадненні бакоў пакінуў «Паперпрам»[16] і неўзабаве далучыўся да каманды «Спарк» у аматарскай лізе Гомеля.

Дасягненні

правіць

Грамадзянская пазіцыя

правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].

Крыніцы

правіць
  1. Dmitri Gomza // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52078-gomza-d-v
  3. https://vk.com/wall-121879905_8671?z=photo-121879905_457250630%2Fc7fd9c423df497d3b9
  4. Дмитрий Гомза подписал контракт с жодинским «Торпедо-БелАЗ» (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (20 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015.
  5. Футбол. Дмитрий Гомза и Игорь Хомляк покинули "Городею" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2015.
  6. Дмитрий Гомза подписал контракт с "Витебском" (руск.). football.by (16 лютага 2014). Праверана 24 лютага 2023.
  7. Плясунов и Гомза покинули «Витебск» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Дмитрий Гомза подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (23 сакавіка 2016). Праверана 24 лютага 2023.
  9. Футбол. Дмитрий Гомза: хочется поблагодарить тренерский штаб "Гомеля" за то, что доверяли на протяжении всего сезона (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016.
  10. "Гомель" расстался с Гомзой (руск.). football.by (8 ліпеня 2017). Праверана 24 лютага 2023.
  11. Левицкий, Гомза и Щегрикович пополнили ряды "Смолевичей" (руск.). football.by (12 студзеня 2019). Праверана 24 лютага 2023.
  12. Гомза подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (30 снежня 2019). Праверана 24 лютага 2023.
  13. Гомза стал игроком "Белшины" (руск.). football.by (22 лютага 2022). Праверана 24 лютага 2023.
  14. Гомза и Санец стали игроками "Бумпрома" (руск.). football.by (22 лютага 2023). Праверана 24 лютага 2023.
  15. Футбол. Гостренер Анатолий Юревич дисквалифицирован на 5 лет, Владимир Нидергаус и Дмитрий Гомза стали персонами "нон грата" (руск.). pressball.by (11 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2023. Праверана 30 мая 2023.
  16. Футбол. Дмитрий Гомза покинул "Бумпром" (руск.). pressball.by (12 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2023. Праверана 30 мая 2023.
  17. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.