Зміцер Дашкевіч

(Пасля перасылкі з Дзмітрый Дашкевіч)

Зміцер Дашкевіч (Дзмітрый Вячаслававіч Дашкевіч; нар. 20 ліпеня 1981, Кушняры, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі грамадскі актывіст, палітык, былы лідар руху «Малады Фронт», палітычны зняволены.

Зміцер Дашкевіч
Род дзейнасці палітык, публіцыст
Дата нараджэння 20 ліпеня 1981(1981-07-20) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Вячаслаў Дашкевіч
Маці Вольга Дашкевіч (памерла 26.4.2011, калі сын быў у зняволенні)[1].
Жонка Наста Палажанка
Дзеці дачка Мара,
сын Давід
Партыя
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Кушняры Брэсцкай вобласці, да 1986 года жыў з бацькамі ў Магаданскай вобласці (Расія), з 1986 года — у Старых Дарогах Мінскай вобласці[2]. Скончыў Старадарожскую школу № 2, паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Вучыўся ў Вільнюскім педагагічным універсітэце на факультэце славістыкі[3].

Актыўны ўдзельнік і арганізатар шматлікіх масавых акцый і мерапрыемстваў дэмакратычных сіл Беларусі. За сваю палітычную пазіцыю і дэмакратычную дзейнасць неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, быў караны арыштамі і штрафамі[3].

Увосень 2001 годзе быў адным з абаронцаў месца масавых палітычных рэпрэсій «Курапаты»[3]. У 2001 годзе далучыўся да «Маладому Фронту», лідарам якога быў 2004 да 2013 года, калектыўна да 2015 года[2].

У 2005—2006 гадах браў удзел у прэзідэнцкай кампаніі адзінага кандыдата ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Пасля падвядзення вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года быў адным з арганізатараў масавых акцый пратэсту[3].

Першы крымінальны пераслед правіць

15 верасня 2006 года Дашкевіч быў арыштаваны і змешчаны ў следчы ізалятар па вуліцы Валадарскага ў Мінску. Быў абвінавачаны ў «дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі» паводле артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса, прынятага напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[3]. 1 лістапада 2006 года суддзя суда Кастрычніцкага раёна Мінска Ала Булаш прызнала Зміцера Дашкевіча вінаватым і прыгаварыла яго да года і шасці месяцаў пазбаўлення волі. Суд быў закрытым. Яшчэ да ўступлення прысуду ў законную сілу Зміцер Дашкевіч быў накіраваны ў Шклоўскую калонію Магілёўскай вобласці, дзе і адбываў пакаранне[4]. У снежні 2006 года Зміцер Дашкевіч быў прызнаны міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International вязнем сумлення[5].

У верасні 2007 года, у час знаходжання ў калоніі, Дашкевич быў абвінавачаны ў адмове сведчыць супраць 16-гадовага актывіста «Маладога Фронту» Івана Шылы з Салігорска. За гэта была заведзеная новая крымінальная справа, паводле якой Змітру Дашкевічу пагражала яшчэ 6 месяцаў арышту ў дадатак да тэрміну, на які ён быў асуджаны ўвосень 2006 года. Але пад ціскам міжнароднай грамадскасці ён быў пакараны штрафам у памеры 60 базавых адзінак (1,860,000 бел. руб)[3]. Дашкевіч быў вызвалены датэрмінова 23 студзеня 2008 года.

Па вызваленні. Другі крымінальны пераслед правіць

На свабодзе працягваў сваю палітычную дзейнасць у «Маладым фронце»[3]. У сакавіку 2008 года абраны старшынёй «Маладога Фронту». VI З’езд Маладога Фронту, на якім ён быў абраны, прыняў абноўленую стратэгію дзейнасці «Рэфармацыя Маладога Фронту», паводле якой рух выйшаў са складу АДС[6].

У 2010 годзе ў час перад прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года арганізаваў кампанію «Сыходзь!». Затрыманы 18 снежня разам з Эдуардам Лобавым, нібыта за бойку з мінакамі[3]. Паводле Дашкевіча, мінакамі былі супрацоўнікі спецслужб у цывільным, якія напалі на яго і Лобава.

24 сакавіка 2011 года суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Алена Шылько; пракурор — Сяргей Мазоўка) прызнаў Дашкевіча вінаватым паводле часткі 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса («асабліва злоснае хуліганства») і прысудзіў 2 гады калоніі агульнага рэжыму.[7] 2 лютага 2011 года Шылько, 23 мая 2011 года Мазоўка, 10 кастрычніка 2011 года і памочнік пракурора суда Фрунзенскага раёна Мінска Людміла Ігнатовіч-Мішнева былі ўнесеныя ў Чорны спіс Еўрасаюза[8]. Лобава і Дашкевіча, як і затрыманых на Плошчы 2010, беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі, на іх вызваленні настойвалі ўлады ЕЗ і ЗША[2].

Па прысудзе каля 2 месяцаў знаходзіўся ў Жодзінскім СІЗА, адкуль 24 чэрвеня 2011 года быў этапаваны ў калонію № 9 у Горках (Магілёўская вобласць). Там Дашкевіча тройчы запар змяшчалі ў штрафны ізалятар, дзе ён працяглы час быў ізаляваны ад свайго адваката. Існавала меркаванне, што да яго ўжываліся ціск і гвалт. Пасля кампаній грамадскасці Дашкевіч трапіў у СІЗА Магілёва, а пазней Віцебска. 27 верасня 2011 года яго перавялі ў калонію № 13 у Глыбокім ў Віцебскай вобласці. Там Дашкевіч быў змешчаны ў камеру-адзіночку. 28 жніўня 2012 года ў Глыбоцкай калоніі асуджаны зноў — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Суд, які адбыўся ў закрытым рэжыме, дадаў да тэрміну Змітра Дашкевіча яшчэ адзін год. У ноч на 4 верасня 2012 года этапаваны з Глыбоцкай калоніі ў СІЗА Віцебска, затым ў калонію № 20 Мазыра. Быў абвінавачаны ў непадпарадкаванні і парушэнні рэжыму. 30 кастрычніка 2012 года рашэннем выязнога суда быў пераведзены з Мазырскай калоніі ў крытую турму ў Гродна[3].

У канцы снежня 2012 года ў турме Зміцер зарэгістраваў шлюб з Настай Палажанкай (31 жніўня 2013 года яны вянчаліся і згулялі вяселле на волі)[2]. Падчас зняволення Змітру прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Дашкевіч адмовіўся і адбыў тэрмін цалкам[2]. 28 жніўня 2013 года Зміцер Дашкевіч быў вызвалены[3].

У 2023 годзе BYPOL апублікаваў расследаванне, паводле якога інцыдэнт 2010 года быў правакацыяй міліцыі супраць Дашкевіча і Лобава[9].

2013—2020 правіць

З ініцыятывы Змітра Дашкевіча у 2016 годзе «Маладым фронтам» праведзена кампанія па зборы подпісаў за наданне бела-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці[10]. У лютым 2017 года Зміцер — лідар актывістаў у абарону Курапатаў ад пабудовы на ахоўнай зоне некропаля бізнэс-цэнтра[11]. 21 сакавіка 2017 Зміцер Дашкевіч быў затрыманы на працоўным месцы. Яго абвінавачвалі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў шляхам стварэння патрыятычнага клуба «Ваяр», які дзяржаўныя СМІ выдавалі за «ўзброенае фарміраванне»[12]. Пазней выпушчаны.

9 снежня 2017 года Дашкевіч быў заменены Яўгенам Васьковічам як лідар «Маладога Фронту».[13]

2020—2023 правіць

14 ліпеня 2022 года Зміцеру і Насце Дашкевічам агучылі прысуды паводле ч.1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Зміцера асудзілі да 1,5 года калоніі, як і прасіў бок абвінавачвання, а Насту — да 3 гадоў «хатняй хіміі»[14].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[19].

Зноскі

  1. Зміцер Дашкевіч развітаўся з памерлай маці(недаступная спасылка)
  2. а б в г д Зміцер Дашкевіч: мой план на Плошчу быў просты — браць уладу
  3. а б в г д е ё ж з і Зьміцер Дашкевіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2022. Праверана 7 лютага 2022.
  4. Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. — С. 40.
  5. Belarus: Public Appeal Prisoner of Conscience: Zmitser Dashkevich
  6. Гісторыя Архівавана 27 верасня 2011.
  7. З. Дашкевичу — 2 года общего режима, Э. Лобову — 4 года усиленного
  8. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  9. BYPOL раскрыў механізм правакацыі супраць Дашкевіча і Лобава ў 2010 годзе. Наша Ніва (16 мая 2023).
  10. Пачаты збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2022. Праверана 7 лютага 2022.
  11. Дашкевича приговорили к трем суткам ареста
  12. nashaniva.by
  13. Старшынёй «Маладога фронту» стаў былы палітвязень Яўген Глаголеў-Васьковіч. Палітыка. Наша Ніва. Праверана 9 снежня 2017.
  14. Наста Дашкевіч у свой дзень нараджэння папрасіла малітваў за Змітра. Новы Час (2 жніўня 2022). Праверана 2 красавіка 2023.
  15. Чалавек году — Маладафронтавец
  16. Зміцер Дашкевіч стаў першым лаўрэатам моладзевай Прэміі Свабоды(недаступная спасылка)
  17. Бяляцкі, Дашкевіч, Пекер, Севярынец, Фядута і Халіп — ляўрэаты прэміі імя Аляхновіча
  18. Зміцер Дашкевіч і невядомы графіціст сталі чэмпіёнамі грамадзянскай супольнасці
  19. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі правіць