Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў

рускі педагог, пісьменнік, георгаф

Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў (нар. 3 студзеня 1835, в. Асінаўка, Віцебскі павет, Віцебская губерня (цяпер Віцебскі раён) — 21 сакавіка 1902) — беларускі і расійскі педагог.

Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў
Дата нараджэння 3 студзеня 1835(1835-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1902(1902-03-21) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці географ, настаўнік, пісьменнік, педагог
Навуковая сфера педагогіка[1] і літаратура[1]
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў Віцебскую гімназію (1852), настаўніцкія курсы Пецярбургскага ўніверсітэта (1859). З 1852 года выкладаў рускую мову, геаграфію і гісторыю ў віцебскіх яўрэйскім чатырохкласным і гандлёва-прамысловым вучылішчах.

З 1857 года ў Пецярбургу: выкладаў у гімназіі, у жаночым Марыінскім вучылішчы, у 1860—1862 гадах у Смольным інстытуце, з 1865 года на Вышэйшых педагагічных курсах пры 2-й Пецярбургскай ваеннай гімназіі. З 1873 года дырэктар Кубанскай, з 1878 года — Закаўказскай семінарый. З 1883 года інспектар па навучальнай частцы вучылішчнага камітэта Пецярбургскай гарадской думы, адначасова ў 1888—1891 гадах рэдагаваў часопіс «Детское чтение». Выступаў за ўсеагульную пачатковаю адукацыю і распаўсюджванне пісьменнасці ў народзе.

Навуковая дзейнасць

правіць

Распрацаваў методыкі выкладання рускай мовы і геаграфіі. Аўтар першых рускіх наглядных дапаможнікаў для гімназій «Свет у карцінках» (1866), «Дар слова» (1868), геаграфічнай хрэстаматыі «Айчыназнаўства» (т. 1-6, 1864—1869) і шэрагу прац па гісторыі адукацыі.

Зноскі

правіць
  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

правіць
  • Шаруха І. М. Сямёнаў Дзмітрый Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 346. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Минаева, В. Д. Д. Семёнов — основоположник географии и отчизноведения в начальной школе / В. Д. Минаева // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. — 1997. — № 2. — С. 12—6.
  • Семёнов Д. Д. // Витебская Александровская гимназия (1808—1918) / А. Подлипский. — Витебск : Областная типография, 1994. — С. 37.
  • Шаруха, І. Паплечнік К. Ушынскага / І. Шаруха // Аршанская газета. — 1996. — 7 мая. — С. 2.