Дзмітрый Віктаравіч Каплуноў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Каплуноў)

Дзмітрый Каплуноў (нар. 21 красавіка 1994, Баранавічы) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лакаматыва».

Футбол
Дзмітрый Каплуноў
Поўнае імя Дзмітрый Віктаравіч Каплуноў
Нарадзіўся 21 красавіка 1994(1994-04-21) (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 68 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 55
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2017 Беларусь Баранавічы 98 (1)
2017   Беларусь Прамень (Мінск) 25 (3)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 22 (1)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 0 (0)
2019   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (2)
2020 Беларусь Гомель 19 (0)
2021—2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 50 (1)
2023— Беларусь Лакаматыў (Гомель) 32 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец баранавіцкага футбола, пачынаў дарослую кар’еру ў 2011 годзе ў складзе «Баранавічаў» у Першай лізе. У тым сезоне «Баранавічы» занялі апоняе месца і выбылі ў Другую лігу. У 2012—2013 гадах малады абаронца амаль не гуляў з-за службы ў арміі, а ў сезоне 2014 замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Першую лігу.

У 2015—2016 гадах быў адным з лідараў «Баранавічаў» у Першай лізе. У пачатку 2017 года стаў трэніравацца з мінскім «Промнем», і ў сакавіку 2017 года быў арандаваны гэтым клубам на сезон 2017. Здолеў замацавацца ў аснове сталічнага клуба і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[1]. У першай палове сезона 2018 трывала з’яўляўся ў асноўным складзе, з ліпеня стаў радзей выхадзіць на поле.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У красавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт»[2], дзе трывала гуляў у стартавым складзе.

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з «Гомелем» і ў лютым падпісаў кантракт[3]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года пакінуў гомельскі клуб[4].

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. У сезоне 2021 быў трывалым іграком асновы і дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2022 таксама пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў з’яўляцца на полі нерэгулярна.

Са студзеня 2023 года трэніраваўся з гомельскім «Лакаматывам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба[6]. У лютым 2024 года падоўжыў пагадненне з «Лакаматывам»[7].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 Д2 Баранавічы   24 0
2012 Д3 Баранавічы   6 0
2013 Д3 Баранавічы   0 0
2014 Д3 Баранавічы   26 1
2015 Д2 Баранавічы   24 0
2016 Д2 Баранавічы   18 0
2017 Д2 Прамень   25 3
2018 Д1 Прамень   22 1
2019 Д2 Граніт   28 2
2020 Д2 Гомель   19 0
2021 Д2 Арсенал   32 1
2022 Д1 Арсенал   18 0
2023 Д2 Лакаматыў   32 2

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].

Крыніцы правіць

  1. Каплунов и Степанов подписали контракты с "Лучом" (руск.). football.by (4 снежня 2017). Праверана 14 лютага 2024.
  2. "Дняпро" отдал Каплунова в аренду "Граниту" (руск.). football.by (8 красавіка 2019). Праверана 14 лютага 2024.
  3. "Гомель" подписал защитника Каплунова (руск.). football.by (5 лютага 2020). Праверана 14 лютага 2024.
  4. Каплунов, Луцевич, Трояков и хотов покинули "Гомель" (руск.). football.by (11 студзеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  5. Каплунов стал игроком "Арсенала" (руск.). football.by (17 лютага 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  6. Каплунов перешел в "Локомотив" (руск.). football.by (10 лютага 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  7. Гомельский "Локомотив" продлил контракт с основным защитником (руск.). football.by (7 лютага 2024). Праверана 14 лютага 2024.
  8. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 14 лютага 2024.