Дзмітрый Аляксандравіч Коўб

(Пасля перасылкі з Дзмітрый Коўб)

Дзмітрый Коўб (нар. 20 студзеня 1987, Мінск) — былы беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Дзмітрый Коўб
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Коўб
Нарадзіўся 20 студзеня 1987(1987-01-20)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2008 Сцяг Беларусі БДАТУ-Ніва (Самахвалавічы) 13 (8)
2008—2011 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 53 (18)
2010   Сцяг Беларусі ДБК-Гомель 14 (6)
2012 Сцяг Беларусі Мінск 7 (0)
2012 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 12 (3)
2013 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 17 (2)
2014 Сцяг Літвы Тракай 31 (11)
2015 Сцяг Беларусі Віцебск 12 (3)
2015—2016 Сцяг Беларусі Гарадзея 19 (5)
2017 Сцяг Эстоніі Транс (Нарва) 14 (10)
2017 Сцяг Індыі Мінерва Пенджаб (Чандыгарх) 0 (0)
2018 Сцяг Беларусі Баранавічы 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 студзеня 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Пачаў кар’еру ў Салігорску, дзе гуляў за дубль. У першай палове 2008 года выступаў за клуб-аўтсайдэр Другой лігі «БДАТУ-Ніва», дзе стаў найлепшым бамбардзірам.

Улетку 2008 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну». Добра праявіў сябе ў сезоне 2011, забіўшы за сезон 10 галоў. Пасля гэтага сезону перайшоў у якасці свабоднага агента ў «Мінск», але не замацаваўся ў асноўным складзе. У выніку ў канцы ліпеня 2012 года вярнуўся ў бабруйскі клуб.

У студзені 2013 года стаў іграком магілёўскага «Дняпро». Спачатку гуляў у аснове, але потым засеў на лаўцы запасных і толькі выхадзіў на замену. У выніку па заканчэнні сезону пакінуў клуб.

У сакавіку 2014 года стаў іграком дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай»[2]. У складзе «Тракая» ў сезоне 2014 забіў 11 галоў, пры гэтым аднойчы вызначыўся незвычайным святкаваннем гола[3]. У лютым 2015 года разарваў кантракт з «Тракаем»[4].

Вярнуўшыся з Літвы, у лютым 2015 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Віцебск», які па выніках сезону 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. За паўгады ў «Віцебску» забіў 3 галы, пры гэтым 2 — з пенальці. У ліпені 2015 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[6].

У канцы жніўня 2015 года стаў іграком «Гарадзеі», якой дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. У пачатку сезону 2016 з’яўляўся ў стартавым складзе «Гарадзеі», але потым страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў «Гарадзею»[8].

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у эстонскі клуб «Транс» (Нарва) і ў выніку падпісаў з ім кантракт[9]. За паўгады ў складзе эстонскай каманды забіў 10 галоў у 14 матчах. У верасні 2017 года перабраўся ў Індыю, стаўшы іграком клуба «Мінерва Пенджаб»[10]. Аднак, у лістападзе 2017 года не быў заяўлены індыйскім клубам на новы сезон і пакінуў яго[11].

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезону з «Крумкачамі», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе. У сакавіку 2018 года стаў іграком «Баранавічаў»[12]. Пакінуў каманду ў ліпені таго ж года.

У студзені 2019 года стала вядома, што Дзмітрый завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам у школе мінскага «Дынама»[13].

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць