Дзмітрый Леанідавіч Пятровіч

Дзмітрый Леанідавіч Пятровіч (29 красавіка 1971, Заслаўе, БССР — 24 лістапада 2020[1]) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, кампазітар.

Дзмітрый Пятровіч
Род дзейнасці
Дата нараджэння 29 красавіка 1971(1971-04-29)
Месца нараджэння Заслаўе, Мінская вобласць, БССР
Дата смерці 24 лістапада 2020(2020-11-24) (49 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010)[2][3]. Магістр філалагічных навук (2011)[4].

Біяграфія правіць

Адукацыя правіць

Пасля 9 класа (СШ № 73 г. Мінска) паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча № 2, якое скончыў у 1991 годзе. Пад канец 4 курса ўдзельнічаў у Рэспубліканскай алімпіядзе па музыцы (у рамках Рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства), дзе заняў 1 месца[5], дзякуючы чаму стаў студэнтам музычна-педагагічнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага аўтаматычна, без экзаменаў. У 1996 г. паспяхова[5] скончыў музычна-педагагічны факультэт, а ў 2009-м (паступіў адразу на 2 курс у 2005 г.) — факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У 2009—2011 гг. вучыўся ў магістратуры, пасля заканчэння якой абараніў магістарскую дысертацыю па тэме «Аказіянальныя словы ў беларускай паэзіі канца ХХ — пачатку ХХІ стст.» і атрымаў ступень магістра філалагічных навук.

Працоўная дзейнасць правіць

Пасля заканчэння ў 1996 годзе БДПУ імя М.Танка шмат гадоў настаўнічаў. У 2010—2015 гг. — вядучы стылістычны рэдактар газеты «Звязда»[2]. З 2015 г. працаваў вядучым рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура»[3].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2010 г.) і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы (з 2018 г.). Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (з 2019 г.).

Памёр 24 лістапада 2020 года ад каранавіруснай інфекцыі[6]

Творчасць правіць

Пачаў пісаць вершы і прозу з 1985 г., а музыку (першая песня — «Вишня», на верш М. Ісакоўскага) — на год раней. Нотную грамату вывучыў самастойна. Публікавацца пачаў значна пазней. У 2005 г. газеце «Настаўнік» апублікаваў верш «Гукаў начных слізгаценне…» і эсэ «Горад майго сэрца» ў «Краязнаўчай газеце». Мастацкія творы Д. Пятровіча (вершы, апавяданні, аповесці, эсэ), а таксама публіцыстычныя артыкулы друкаваліся ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя», «Маладосць», «Белая Вежа», «Роднае слова», «Бярозка», газетах «Звязда», «Мінская праўда», «Краязнаўчай газеце», калектыўных зборніках, іншых выданнях[2]. Яго вершы перакладаліся на рускую мову.

Апошнім часам актыўна выступае як перакладчык з рускай і нямецкай моў вершаў рускіх і нямецкіх класікаў (Г. Гейнэ, І. Гётэ, М. Лермантаў, І. Бунін, М. Някрасаў, Ф. Цютчаў, С. Ясенін, А. Блок, Г. Ахматава, М. Цвятаева, В. Мандэльштам, У. Высоцкі і інш.), а таксама беларускіх паэтаў (В. Паліканіна, А. Чорная, Т. Лейка, Л. Палеес, А. Левіна, Ю. Сапажкоў і інш.)[7]. Пераклады Д. Пятровіча публікаваліся ў часопісе «Белая Вежа», газетах «Звязда» і «Рэспубліка», кнізе В. Паліканінай «Под небом нераздельным».

Дзмітрый Пятровіч — аўтар больш за 100 песень[2] на словы такіх паэтаў, як Я. Купала, М. Багдановіч, А. Блок, У. Караткевіч, Р. Барадулін, Я. Янішчыц, А. Пісьмянкоў, Р. Баравікова, А. Аўруцін, М. Башлакоў, М. Шабовіч, Н. Гальпяровіч, А. Бадак, В. Шніп, А. Зэкаў, Т. Трафімава, З. Прыгодзіч, С. Валодзька і іншыя (у тым ліку на ўласныя вершы). Яго песні выконвае Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г. І. Цітовіча, А. Сямёнаў, А. Міхальчэнкаў і інш.[7]. Песні Д. Пятровіча часта гучаць на творчых вечарах сучасных паэтаў, на свяце паэзіі ў Вязынцы, на розных фестывалях.

Узнагароды і прэміі правіць

  • 2013 — Рэспубліканская літаратурная прэмія «Залаты Купідон» (2-е месца на конкурсе «Лепшы твор 2012 года») за кнігу прозы «Белая Жанчына» (выд. «Чатыры чвэрці»)[4][8][9].
  • 2017 г. — Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага кнігавыдання».
  • 2019 г. — пераможца Нацыянальнай літаратурнай прэміі за паэтычны зборнік «Святло адвечнай песні»[1].

Бібліяграфія правіць

Кнігі правіць

  • «Белая квецень кахання» (выд. «Логвінаў», 2010 г.) — кніга паэзіі.
  • «Белая жанчына» (выд. «Чатыры чвэрці», 2012 г.) — аповесці, апавяданні, эсэ(1-е выданне);
  • «Белая жанчына» (выд. «Чатыры чвэрці», 2013 г.) — аповесці, апавяданні, эсэ (2-е, дапоўненае выданне);
  • «Адзіноты пажоўклыя дні» (РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»», 2014 г.) — кніга паэзіі.
  • «Анёлы» (выд. «Мастацкая літаратура», 2015 г.) — аповесці, апавяданні, эсэ. У 2016 года кніга была вылучана на прэмію Гедройца[10]
  • «Святло адвечнай песні» (выд. «Колорград», 2018 г.) — кніга паэзіі[11]. У 2019 г. кніга была вылучана на Нацыянальную літаратурную прэмію.
  • «Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні» (выд. «Мастацкая літаратура», 2018 г.) — навукова-папулярнае выданне для школьнікаў малодшых класаў[12].

Артыкулы правіць

  • Пятровіч, Д. Л. «Аказіянальныя прыметнікі ў паэзіі Міколы Шабовіча» // Сёмыя Танкаўскія чытанні. Да 95-годдзя БДПУ імя М.Танка. — Мінск : БДПУ, 2010. — С. 217—218.

Зноскі

  1. а б Ад каранавіруса памёр паэт Дзмітрый Пятровіч. У той жа дзень памерла і яго маці. nashaniva.by (16 красавіка 2020). Праверана 25 лістапада 2020.
  2. а б в г Пятровіч Дзмітрый. Адзіноты пажоўклыя дні. Prastora.by (16 красавіка 2014). Праверана 25 студзеня 2019.
  3. а б Вести из региона: Клецкий район. Мінскі абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (24 красавіка 2018). Праверана 25 студзеня 2019.(недаступная спасылка)
  4. а б Роўда Н.. Жыццёвае і фантастычнае ў “Белай Жанчыне” Дзмітрыя Пятровіча. 21.by (6 лістапада 2011). Праверана 25 студзеня 2019.
  5. а б Дзмітрый Леанідавіч Пятровіч(недаступная спасылка). БДПУ ім. М. Танка. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2018. Праверана 26 студзеня 20189.
  6. Ад каранавіруса памёр паэт Дзмітрый Пятровіч. У той жа дзень памерла і яго маці
  7. а б ”Пакуль баліць душа паэта…” Творчы вечар паэта, празаіка, перакладчыка і кампазітара Дзмітрыя Пятровіча. СПБ (5 лютага 2019). Праверана 26 студзеня 2019.
  8. 10 беларускіх пісьменнікаў, творы якіх павінен ведаць кожны беларус. Молодечненская центральная районная библиотека имени Максима Богдановича (20 студзеня 2016). Праверана 25 студзеня 2019.
  9. Лепшы твор 2012 года. Брестская областная библиотека им. М.Горького (16 красавіка 2014). Праверана 25 студзеня 2019.
  10. Дзмітрый Пятровіч “Анёлы”(недаступная спасылка) (16 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2019. Праверана 25 студзеня 2019.
  11. Будовіч Я.. Восень як прыстанак душы. Літаратура і мастацтва (16 снежня 2018). Праверана 29 снежня 2018.
  12. Рублеўская Л.. Дзiцячы атлас Беларусi. Легенды i паданнi. СБ. Беларусь сегодня (25 студзеня 2019). Праверана 26 студзеня 2019.

Літаратура правіць

  • Алейчанка, Ю. А. Шчаслівай сустрэчы / Ю. А. Алейчанка // Полымя. — 2015. — № 9. — С.186.
  • Нераток, Ю. Ю. Спектр белага колеру: Пра кнігу «Белая Жанчына» Д.Пятровіча / Ю. Ю. Нераток // Роднае слова. — 2013. — № 2. — С.29.
  • Сенатарава, Н. І. Пакуль баліць душа паэта / Н. І. Сенатарава // Белая Вежа. — 2016. — № 2. — С.77.
  • Шабовіч М. В. Аказіяналізмы ў сучаснай беларускай паэзіі (на прыкладзе кнігі вершаў Дзмітрыя Пятровіча «Адзіноты пажоўклыя дні») // Слово во времени и пространстве. К 95-летию со дня рождения профессора М. Г. Булахова : материалы Междунар. науч. конф., Минск, 12 — 13 нояб. 2014 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск : БГПУ, 2014. — С.239 — 242.
  • Вараб’ёва, Л. А. Мой родны край, ты для мяне — адзіны…" Паэзія Дзмітрыя Пятровіча/Л. А. Вараб’ёва//Роднае слова. — 2018. — № 6. — С.20.
  • Вараб’ёва, Л. А. Палатно пад назвай «жыццё». Проза Дзмітрыя Пятровіча/Л. А. Вараб’ёва//Роднае слова. — 2018. — № 7. — С.25.

Спасылкі правіць