Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Дзмі́трый Анато́льевіч Мядзве́дзеў (14 верасня 1965, Ленінград, СССР) — Прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі (2012—2020), трэці Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (2008—2012).
Біяграфічныя звесткі
правіцьУ 1987 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук (1990). У 1990—1999 на выкладчыцкай працы ў СПбДУ, у 1990—1995 — саветнік мэра Санкт-Пецярбурга, эксперт Камітэта па знешніх сувязях мэрыі. У 1998 годзе вайшоў у склад савета дырэкратоў Брацкага лесапрамысловага камбіната.
У 1999 прызначаны намеснікам кіраўніка апарата Ураду Расійскай Федэрацыі. У 1999—2000 — намеснік, у 2000—2003 — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, у 2003—2005 — яе кіраўнік. У 2005—2008 — першы намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі.
10 сакавіка 2008 года абраны Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі ў першым туры.
З 8 мая 2012 года старшыня Урада Расійскай Федэрацыі. З’яўляецца таксама членам Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай Дзяржавы, старшынёй Савета міністраў Саюзнай Дзяржавы. Рашэнні, якія прымаюцца ў Саюзнай Дзяржаве, ім узгадняюцца, а большасць з іх рэалізуюцца пад яго непасрэдным кіраўніцтвам[4].
2 сакавіка 2017 г. Аляксей Навальны апублікаваў фільм-расследаванне Фонда барацьбы з карупцыяй «Он вам не Димон» прысвечанае меркаваным карупцыйным схемам прэм’ер-міністра Д. Мядзведзева[5]. 22 сакавіка дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ ад Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі В. Рашкін накіраваў дэпутацкі запыт кіраўніку Следчага камітэта Расіі, а таксама кіраўнікам ФСБ, МУС РФ і Пракуратуры РФ з патрабаваннем праверыць дадзеныя аб карупцыйнай дзейнасці Д. Мядзведзева, аб якой расказана ў расследаванні Навальнага[6]. 26 сакавіка ў каля 100 гарадах Расіі прайшлі мітынгі супраць карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады, аб якой заяўлена было ў фільме. 5 красавіка Дзяржаўная Дума РФ адхіліла прапанову фракцыі КПРФ праверыць матэрыялы, апублікаваныя Фондам барацьбы з карупцыяй А. Навальнага прысвечаныя Старшыні ўраду[7].
15 студзеня 2020 года ўрад Дзмітрыя Мядзведзева ў поўным складзе падаў у адстаўку. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў яму пасаду намесніка сакратара Савета бяспекі Расіі[8].
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ http://www.nytimes.com/2007/12/11/world/europe/11medvedev.html
- ↑ http://www.nytimes.com/2007/12/11/world/europe/11russia.html?pagewanted=all
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Он вам не Димон (руск.)
- ↑ Депутат от КПРФ попросил Чайку проверить расследование ФБК о Медведеве (руск.)
- ↑ Госдума отказалась проверять расследование Навального о Медведеве (руск.)
- ↑ nashaniva.by
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
- Дзмітрый Мядзведзеў — асабісты сайт
- Афіцыйны сайт Урада Расійскай Федэрацыі
- Афіцыйны відэаблог Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Афіцыйная старонка Дзмітрыя Мядзведзева у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»