Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч

літаратуразнавец, педагог

Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч (6 кастрычніка 1958, в. Замасцяны, Шчучынскі раён — 27 мая 2020, Гродна) — беларускі літаратуразнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1997).

Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1958(1958-10-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 2020(2020-05-27) (61 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

З сялянскай сям’і. Рана страціў бацькоў, выхоўваўся ў сям’і дзеда. Скончыў сярэднюю школу у вёсцы Першамайская Шчучынскага раёна ў 1977 годзе. У 1977—1981 гадах вучыўся ў Гродзенскім медыцынскім вучылішчы, у 1978—1980 служыў у войску. У 1981—1983 гадах працаваў фельчарам у Гродзенскім доме-інтэрнаце. У 1983—1986 гадах выкладаў рускую мову і літаратуру ў Навасёлкаўскай СШ Гродзенскага раёна, у 1986—1989 гадах — беларускую мову і літаратуру ў Каменскай СШ Гродзенскага раёна, з 1987 — намеснік дырэктара гэтай школы.

У 1988 годзе завочна скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта. З 1989 года выкладаў на кафедры рускай і замежнай літаратуры гэтага ўніверсітэта, у 1991—1992 гадах — намеснік дэкана філфака. З 1993 года — на кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта, з 1998 года — на пасадзе дацэнта і загадчыка аддзялення беларускай філалогіі філфака Гродзенскага ўніверсітэта.

Памёр 27 мая 2020 года ад каранавіруснай інфекцыі[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Друкаваўся з 1990 года. Вывучаў традыцыі антычнасці ў беларускай літаратуры.

Зноскі

Літаратура правіць