Дзмітрый Мікалаевіч Ушакоў

расійскі і савецкі мовазнавец

Дзмітрый Мікалаевіч Ушакоў (24 студзеня 1873, Масква — 20 красавіка 1942) — рускі мовазнавец. Член-карэспандэнт АН СССР (1939). Адзін са стваральнікаў Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі. Галоўны рэдактар і адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы»beru.

Дзмітрый Мікалаевіч Ушакоў
Дата нараджэння 12 (24) студзеня 1873[1] ці 24 студзеня 1873(1873-01-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1942(1942-04-17)[2][1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці лексікограф, мовазнавец, дыялектолаг, граматык
Навуковая сфера мовазнаўства[3] і руская[3]
Месца працы
Навуковая ступень Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Філіп Фёдаравіч Фартунатаў
Вядомыя вучні Grigori Ossipovitch Vinokour[d], Рубен Іванавіч Аванесаў, Pyotr Kuznetsov[d], Aleksandr Aleksandrovich Reformatsky[d] і Vladimir Sidorov[d]
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Святога Станіслава

Біяграфія

правіць

Закончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1895), з 1907 выкладаў у ім. Прафесар Вышэйшых жаночых курсаў, Інстытута жывога слова, Літаратурнага інстытута імя М.Горкага, Маскоўскага інстытута філасофіі, літаратуры і мастацтва, Маскоўскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

правіць

Працы Ушакова паслужылі асновай для развіцця рускай дыялекталогіі: «Нарыс рускай дыялекталогіі з дадаткам першай карты рускіх дыялектаў у Еўропе» (1915, з М. М. Дурнаво, М. М. Сакаловым), «Кароткія ўводзіны ў навуку пра мову» (1913, 9-е выд. 1929) і інш.

Адзін са стваральнікаў (з 1903) і старшыня (1915—31) Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі. З 1901 удзельнічаў у працы па рэформе рускага правапісу. Узначальваў Арфаграфічную камісію Наркамасветы (1930-я г.). Ініцыятар вывучэння рускай арфаэпіі («Руская арфаэпія і яе задачы», 1928; «Да пытання аб правільным вымаўленні», 1936, апубл. 1964). Галоўны рэдактар і адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» (т. 1—4, 1934—40).

Зноскі

  1. а б в Педагоги и психологи мира — 2012.
  2. а б в Ушаков Дмитрий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

правіць