Дзмітрый Міхайлавіч
князь друцкі
Дзмітрый Міхайлавіч (1-я палова XIV ст. — пасля 1374) — князь друцкі.
Дзмітрый Міхайлавіч | |
---|---|
Смерць | не раней за 1374 |
Род | Друцкія[1] |
Бацька | Міхаіл Міхайлавіч |
Маці | Сафія[d][2] |
Дзеці | Сямён Дзмітрыевіч[1], Аляксандра Дзмітрыеўна[d][3] і Іван Дзмітрыевіч Кіндыр[d][1] |
З роду князёў друцкіх, сын князя Міхаіла Міхайлавіча. Згаданы без імя па бацьку пад 1372 годам, калі разам з полацкім князем Андрэем Альгердавічам удзельнічаў у паходзе на Вялікае княства Уладзімірскае і Вялікае княства Маскоўскае.[4]
У 1374 годзе, напэўна, разам з малодшым братам князем Васілём згадваецца Германам з Вартберга як «князі одрыскія» ў паходзе полацкага князя Андрэя Альгердавіча на ордэнскі замак Дынабург.[4]
Меў сыноў Сямёна, Івана Кіндыра, а таксама дачку Аляксандру.
Зноскі
- ↑ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 56.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 57.
- ↑ а б Кузьмин 2007, с. 57.
Літаратура
правіць- Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.