Дзмітрый Міхайлавіч Галіцын

Дзмітрый Міхайлавіч Галіцын (3 (13) чэрвеня 1665, Масква14 (24) красавіка 1737, Шлісельбург) — рускі дзяржаўны дзеяч, князь. Брат М. М. Галіцына.

Дзмітрый Міхайлавіч Галіцын
Нараджэнне 3 (13) ліпеня 1665
Смерць 25 красавіка 1737(1737-04-25) (71 год)
Род Галіцыны[d]
Бацька Міхаіл Андрэевіч Галіцын[d]
Маці Праскоўя Мікітаўна Кафтырава[d]
Жонка Anna Odoyevskaya[d]
Дзеці Сяргей Дзмітрыевіч Галіцын[d] і Aleksey Golitsyn[d]
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага

Біяграфія

правіць

У 1701 быў накіраваны надзвычайным паслом у Канстанцінопаль з мэтай дамагчыся згоды Турцыі на вольнае плаванне рускіх караблёў па Чорным моры. У 17111721 быў кіеўскім губернатарам.

З 1718 Галіцын займаў пасты прэзідэнта Камер-калегіі і сенатара, з 1722 — толькі сенатара. У 1726—1730 быў членам Вярхоўнага тайнага савета, пры Пятры II — прэзідэнтам Камерц-калегіі. Пасля смерці Пятра II (1730) Галіцын як прадстаўнік старажытнай арыстакратыі выступіў за абмежаванне самадзяржаўя, стаўшы на чале вярхоўнікаў. Па прапанове Галіцына на пасад была запрошаная Ганна Іаанаўна, пры яго кіруючым удзеле складзеныя «Кандыцыі».

Пасля няўдачы вярхоўнікаў Галіцын быў прызначаны членам Сената, але жыл большай часткай у падмаскоўным маёнтку Арханглійскае, амаль не ўдзельнічаючы ў справах. У Арханглійскім сабраў знакамітую бібліятэку з рускіх летапісаў, хранографаў, сінопсісаў, перакладаў Макіявелі, Г. Гроцыя, Лока, Пуфендорфа і інш., кніг на замежных мовах — усяго да 6 тыс. тамоў.

Ганна Іаанаўна не даравала Галіцыну ўдзелу ў прадпрыемстве вярхоўнікаў. У 1736 ён быў прыцягнуты да суду па абвінавачванні ў службовых злоўжываннях і прысуджаны да смяротнага пакарання, замененага зняволеннем у Шлісельбургскую крэпасць, дзе Галіцын неўзабаве памёр.