Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак

міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2018—2020)

Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак (нар. 1973, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2018—2020).

Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак
Міністр архітэктуры і будаўніцтва РБ
18 жніўня 2018 — 3 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Анатоль Чорны
Пераемнік Руслан Пархамовіч
Нараджэнне 1973
Жонка жанаты
Дзеці сын і дачка
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся і вырас у Мінску[1]. Скончыў ў 1996 годзе будаўнічы факультэт БНТУ. У 19962004 гадах — інжынер, майстар па будаўніцтве, вытворца работ, начальнік вытворчага аддзела будаўнічага ўпраўлення № 256 Мінскага арэнднага прадпрыемства індустрыяльнага домабудавання «Мінскжылбуд» (у 2001 годзе ператворана ў ААТ «МАПІД»). З 2004 па 2006 год быў галоўным спецыялістам КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама», затым намеснікам дырэктара па будаўніцтве будынка Нацыянальнай бібліятэкі КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама».

У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. У 20062011 гадах — галоўны інжынер — першы намеснік дырэктара КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама». З 2011 года з’яўляўся дырэктарам прадпрыемства.

18 жніўня 2018 прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[1]. Заставаўся на пасадзе да чэрвеня 2020 года, пасля стаў першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць