Дзмітрый Міхайлавіч Яблачкін

Дзмітрый Міхайлавіч Яблачкін (нар. 2 (15) мая 1910, с. Верхні Ікорац, Баброўскі раён, Варонежская вобласць — 16 кастрычніка 1982, Баброў) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Дзмітрый Міхайлавіч Яблачкін
Дата нараджэння 15 мая 1910(1910-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1982(1982-10-16) (72 гады)
Месца смерці
Прыналежнасць
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

БіяграфіяПравіць

Член КПСС з 1943 года. 3 1928 года працаваў у лясной гаспадарцы на радзіме. 3 1941 года на Калінінскім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Камандзір аддзялення старшы сяржант Дз. М. Яблачкін вызначыўся ў баях пры вызваленні Лёзненскага раёна. У маі 1943 года з групай мінёраў-парашутыстаў закінуты ў тыл ворага для дыверсійнай работы на чыгунцы Віцебск-Смаленск і збору разведданых. Група разведала абарончы рубеж праціўніка, палявы аэрадром, артылерыйскі склад і іншыя аб’екты, якія былі знішчаны савецкай авіяцыяй. 16-25 жніўня 1943 года падарваў 2 варожыя эшалоны. Цяжка паранены, працягваў выконваць баявое заданне.

Пасля вайны да 1970 годзе працаваў у лясгасе. Жыў у горадзе Баброў, дзе памёр 16 кастрычніка 1982 года. Імем героя названа вуліца ў Магілёве[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.