Дзмітрый Аляксандравіч Пантус
Дзмітрый Аляксандравіч Пантус (нар. 6 верасня 1982, Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 2020 года старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Дзмітрый Аляксандравіч Пантус | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Раман Галоўчанка | ||||||
Нараджэнне |
6 верасня 1982[1] (42 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна. У 2005 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі БНТУ па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
Працоўную дзейнасць пачаў у 2005 годзе на пасадзе інжынера-энергетыка аддзела галоўнага энергетыка ААТ «Шклозавод „Нёман“», дзе да 2012 года працаваў на пасадах намесніка начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра, намесніка галоўнага інжынера — начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра, галоўнага інжынера.
З лютага 2012 года па сакавік 2014 года працаваў на пасадзе дырэктара ААТ «Лідскія аўтобусы „Нёман“», а з красавіка па жнівень 2014 г. — на пасадзе намесніка Старшыні Гродзенскага гарадскога выкаўначага камітэта.
Са жніўня 2014 года да чэрвеня 2020 года займаў пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2020 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.
24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[2]. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя спісы Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі і Украіны; у чэрвені 2023 года Еўрапейскі Саюз і Швейцарыя далучыліся да санкцый супраць Пантуса[3].
Зноскі
- ↑ https://www.vpk.gov.by/en/about/senior-office/pantus-dzmitry-aleksandrovich.html
- ↑ U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ ПАНТУС Дмитро Олександрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2023. Праверана 9 красавіка 2023.
Спасылкі
правіць- vpk.gov.by Архівавана 12 верасня 2020.