Дзмітрый Аляксандравіч Пархачаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Пархачаў)

Дзмітрый Пархачаў (нар. 30 снежня 1984, Кобрын) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Дзмітрый Пархачаў
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Пархачаў
Нарадзіўся 30 снежня 1984(1984-12-30) (37 гадоў) ці 2 студзеня 1985(1985-01-02)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Flag of Kazakhstan.svg Казахстан
Рост 181 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2002 Беларусь РВАР (Мінск) 30 (0)
2003—2006 Беларусь Дынама (Мінск) 26 (7)
2004   Беларусь Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 5 (0)
2006—2007 Беларусь Дынама (Брэст) 12 (0)
2007—2008 Азербайджан Алімпік (Баку) 25 (0)
2008 Казахстан Усход (Аскемен) 9 (4)
2009 Казахстан Ардабасы (Шымкент) 25 (9)
2010 Казахстан Табол (Кастанай) 12 (1)
2010 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 12 (0)
2011—2012 Азербайджан Кяпаз (Гянджа) 26 (3)
2012 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 13 (1)
2013 Беларусь Славія (Мазыр) 10 (0)
2013 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 20 (3)
2014—2015 Казахстан Атырау 42 (2)
2016—2018 Беларусь Гарадзея 52 (6)
2018—2019 Беларусь НФК (Мінск) 21 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 лютага 2022.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў кар’еру ў мінскім РВАРы, пазней гуляў за мінскае «Дынама» і іншыя клубы. З 2007 года выступаў у Азербайджане і Казахстане.

У сакавіку 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі». У чэрвені 2013 года пакінуў мазырскі клуб і зноў накіраваўся ў Казахстан[2]. Дапамог «Кайсару» перамагчы ў Першай лізе, але па заканчэнні сезона пакінуў каманду.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з клубам «Атырау»[3]. У сакавіку 2014 атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце[4]. У студзені 2016 года стала вядома, што «Атырау» не будзе падаўжаць кантракт з нападнікам[5].

Неўзабаве пасля зыходу з «Атырау» Дзмітрый падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Гарадзея»[6]. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца ў аснове, нярэдка толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. У сезоне 2018 згуляў толькі ў пяці матчах, выйшаўшы на замену, і ў чэрвені 2018 года пакінуў клуб[7].

У ліпені 2018 года перайшоў у «Крумкачы»[8]. Дапамог сталічнай камандзе па выніках сезона 2018 выйсці ў Першую лігу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[9]. У маі 2019 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука, пакінуў каманду ўслед за ім[10].

Пазней перайшоў на трэнерскую працу ў акадэміі мінскага «Дынама»[11].

ДасягненніПравіць

Зноскі